Жэ́рмэна Хэ́йнэ-Ва́гнэрэ (; нар. 23 чэрвеня 1923, , Латвія) — латышская камерная (лірыка-драматычнае сапрана), , . Народны артыст СССР (1969). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Латвіі (1957).

Біяграфія У 1950 годзе скончыла Латвійскую кансерваторыю. У 1950—1975 гадах салістка Латвійскага тэатра оперы і балета.

Актыўна выступала як канцэртная спявачка. Гастралявала па гарадах СССР і за мяжой (Югаславія, Румынія, Балгарыя, Венгрыя, Ісландыя, Фінляндыя, Польшча, ГДР).

Выкладала ў Латвійскай кансерваторыі. Ганаровы прафесар Латвійскай музычнай акадэміі імя Я. Віталса (2000).

Дэпутат Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР 5-га склікання.

Творчасць Дасканалае вакальнае майстэрства спалучаецца ў яе творчасці з яркім драматычным талентам. Сярод партый: Банюта («Банюта» А. Калніньша), Спідола («Агонь і ноч» Я. Медыня), Гундэга («Прынцэса Гундэга» А. Скултэ), Леанора, Дэздэмона, Ліда, Тоска, Віялета («Трубадур», «Атэла», «Аіда», «Тоска», «Травіята» Дж. Вердзі), галоўныя партыі ў операх Р. Вагнера «Тангейзер», «Лаэнгрын», «Валькірыя» і інш. Выканала партыі сапрана ў 9-й сімфоніі Л. Бетховена, «Рэквіеме» Вердзі, «Асуджэнні Фаўста» Г. Берліёза і інш.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі Латвійскай музычнай акадэміі імя Язэпса Віталса Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Латвіі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Выкладчыкі Латвійскай музычнай акадэміі імя Язэпса Віталса Катэгорыя:Народныя артысты Латвійскай ССР Катэгорыя:Заслужаныя артысты Латвійскай ССР Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Латвійскай ССР Катэгорыя:Постаці Латвійскай нацыянальнай оперы Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР