Лі́дыя Фрэ́йманэ (, у шлюбе Па́стэрнака; , г.п. Дандушэнь, Сарокскі павет, Губернатарства Бесарабія, Каралеўства Румынія, цяпер Малдова) — латышская актрыса. Народная артыстка СССР (1970). Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР 1950, 1951.

Біяграфія Нарадзілася 6 сакавіка 1920 года ў бесарабскім сяле Дандушэнь (цяпер Малдова).

У 1921 годзе сям'я пераехала ў Рыгу. У 1929—1936 гадах вучылася ў Рыжскай пачатковай школе № 2, у 1936—1941 гадах у прыватным камерцыйным вучылішчы В. Олафа. Пасля яго заканчэння ў 1941—1944 гадах працавала ў Латвійскім крэдытным банку бухгалтарам. У 1944—1945 гадах служанка ў пякарні і пакаёўка ў гасцініцы ў Оберштаўфене (Баварыя, Германія).

У верасні — кастрычніку 1945 года артыстка дапаможнага складу Елгаўскага тэатра драмы.

У 1945—1948 гадах вучылася ў драматычнай студыі пры Дзяржаўным тэатры драмы Латвійскай ССР і адначасова працавала машыністкай у гэтым тэатры. З 1947 года актрыса Дзяржаўным тэатры драмы Латвійскай ССР імя А. Упіта.

У 1966—1986 гадах старшыня Тэатральнага таварыства Латвіі.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР 6—8-га скліканняў.

Памерла 18 студзеня 1992 года ў Рызе. Пахавана на Лясных могілках.

Творчасць Яе мастацтва вызначаецца знешняй стрыманасцю ў спалучэнні з унутраным драматызмам. Сярод роляў: Аніта («Сын рыбака» В. Лаціса), Ошу Ганна («Зямля зялёная» А. Упіта), Надзея («Варвары» М. Горкага), Федра («Федра» Ж. Расіна), Стэла («Мілы лгун» Дж. Кілці) і інш.

Літаратура Фрэйман Лідзія.

Спасылкі

Катэгорыя:Постаці Латвійскага Нацыянальнага тэатра Катэгорыя:Майстры мастацкага слова Катэгорыя:Заслужаныя артысты Латвійскай ССР Катэгорыя:Народныя артысты Латвійскай ССР Катэгорыя:Постаці Рыжскай кінастудыі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР