Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у г. Лепель Віцебскай вобласці.
Гісторыя На могілках. Пабудавана ў 1900 годзе з цэглы. Прыпісная да царквы ў імя святой мучаніцы Параскевы Пятніцы.
Архітэктура Помнік архітэктуры неарускага стылю. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Фасад крапаваны трайной аркатурай уваходнага праёму і бакавых нішаў, размежаваных кароткімі паўкалонкамі-дынькамі і аб’яднаных злучанымі арачнымі архівольтамі. Бакавыя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, аб’яднанымі гарызантальнай цягай з арачнымі архівольтамі над імі. Цаглянай муроўкай выкладзены карнізы і рэльефныя крыжы.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Лепеля Катэгорыя:Храмы Віцебскай і Аршанскай епархіі Катэгорыя:1900 год у Беларусі