Сімвал ці знак драма (֏) — кароткае пазначэнне нацыянальнай валюты Арменіі. Уяўляе сабою перакрэсленую дзвюма гарызантальнымі лініямі вялікую літару Դ (d), якая сустракаецца толькі ў армянскім алфавіце і з якой пачынаецца слова «драм» (), якая пазначае нацыянальную грашовую адзінку і грошы ў шырокім сэнсе.

Найранейшы дакумент, дзе быў скарыстаны знак, датаваны 7 верасня 1995 годам. Афіцыйнае цверджанне знака адбылося ў 2001 годзеArmenian Dram Sign Establishing Act. — The Council of Central Bank of Armenia, Act #25 October 9, 2001 (Постановление Совета Центрального банка Республики Армения № 25 от 9 октября 2001 г. «Об утверждении символа армянского драма»), у 2003 годзе знак змешчаны на рэверс 10-тысячнай банкноты; у 2007 годзе ўлучаны Нацыянальным інстытутам стандартаў Арменіі ў стандарт ОСТ 34.001-2006; у 2012 годзе — у стандарт Юнікод (група «Армянскае пісьмо»; ): арыгінальная назва — Armenian dram sign ; код — U+058F.

Паводле рашэння тэндарнай камісіі ЦБ Арменіі афіцыйнымі аўтарамі знака адначасна лічацца Карэн Камендаран і Рубен Арутчан, якія прапанавалі падобныя эскізы знака.

Укараненне і пасоўванне знака

Выкарыстанне на грашовых знаках У 2003 годзе знак драма быў упершыню размешчаны на грашовым знаку — рэверсе купюры вартасцю 10 000 драмаў, паўторныя выпускі якой адбыліся ў 2006 і 2008 гадах.

У 2008 годзе знак драма змешчаны на рэверсе юбілейнай манеты вартасцю 5 000 драмаў, выпушчанай да 15-годдзя нацыянальнай грашовай адзінкі.

Улучэнне ў шрыфты і стандарты У 2007 годзе Нацыянальны інстытут стандатаў Арменіі ўнёс папраўку ў стандарт кадавання знакаў і літар армянскага алфавіта ў раскладзе клавіятуры АСТ 34.001-2006, замяніўшы словазлучэнне armdram на графічную выяву знака. Знак драма пададзены ў стандарце кодам 91.

Пачынаючы з 2008 года пад эгідай Міністэрствы культуры Арменіі і армянскага прадстаўніцтва кампаніі Microsoft праводзяцца конкурсы не-лацінскіх шрыфтоў GranshanОфициальная страница конкурса Granshan-2008, у выніку чаго знак драма быў зафіксаваны ў новых армянскіх шрыфтах, абавязковых да ўжывання ў дзяржаўных установах (гл. падзел «Дадатковыя ілюстрацыі»).

У 2012 годзе знак драма канчаткова зацверджаны ў міжнародных стандартах Unicode і ISO[The Unicode Standard 8.0 Armenian http://unicode.org/charts/PDF/U0530.pdf]2010-02-10 Proposal to encode an Armenian Dram currency symbol — Karl Pentzlin (WG2 N3771, L2/10-008).

Дадатковыя ілюстрацыі Angella Poghosova. Armenian typeface Goga (Granshan-2009) Ara Baghdasaryan. Armenian font Rusa (Granshan-2009) Edik Ghabuzyan. Armenian font Asparez (Granshan-2009)

Крыніцы

Спасылкі

Unicode Utilities: ֏ graphemica.com: ֏ symbl.cc: ֏ Pinterest: Dram Sign

Катэгорыя:Сімвалы валют