Мальпі́гіевыя сасу́ды — і органы ў павукападобных, мнаганожак і насякомых; трубчастыя сляпыя вырасты кішэчніка на мяжы сярэдняй і задняй кішак. У мальпігіевых сасудах прадукты абмену (напрыклад, мачавая кіслата) адсарбіруюцца з , пераводзяцца ў стрававальны тракт, дзе абязводжваюцца, і разам з неператраўленымі рэшткамі ежы выводзяцца праз анальную адтуліну. Названы ў гонар біёлага М. Мальпігі, які адкрыў іх у 1669 годзе.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Анатомія членістаногіх Катэгорыя:Энтамалогія Катэгорыя:Фізіялогія