Авітэлінозы () — паразітарныя захворванні жвачных млекакормячых, выкліканыя стужачнымі чарвякамі роду . Да авітэлінозаў схільныя вярблюды, авечкі і каровы Цэнтральнай Азіі і паўночныя алені Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Паразіт жыве ў тонкім кішачніку і можа выклікаць гібель гаспадара.
Сімптомы і прафілактыка Максімальная гібель жывелы ад дадзенага захворвання назіраецца вясной і восенню. Тэрмінальная стадыя захворвання развіваецца вельмі хутка: у жывелы з’яўляюцца курчы, парушэнне каардынацыі рухаў і дыспептычныя з’явы. Жывела гіне на працягу некалькіх гадзін. Метады лячэння дадзенага захворвання не распрацаваны. У якасці прафілактыкі ў раенах з высокай заражанасцю жывелу спрабуюць прэвентыўна дегельмінтазаваць
Узбуджальнік Авітэліноз выклікаюць чэрвіі роду , якія на стадыі стробілы дасягаюць у даўжыню 3,5 метраў пры шырыні 2,2 міліметра. Жвачныя для іх з’яўляюцца канчатковымі гаспадарамі, у якіх ажыццяўляецца палавое размнажэнне. Дадзеныя аб астатніх частках жыццёвага цыклу чарвей фрагментарныя. Вядома, што для віду , паразіта паўночных аленяў, у ролі прамежкавага гаспадара выступае нагахвостка Козлов, 1986.
Крыніцы
Літаратура
Кузнецов М. И., Авителлинозы, в книге: Ветеринарная энциклопедия, том 1, Москва, 1968. Козлов Д. П., Коллемболы — возможные хозяева Avitellina arctica (Cestoda, Anoplocephalata), Паразитология, 20(1), 1986, с. 73-74.
Спасылкі Артыкул Авителлинозы у ВСЭ
Катэгорыя:Захворванні жывёл Катэгорыя:Цэстадозы Катэгорыя:Цэпені