Софія Сымонаўна Зянько-Пачыкоўская (сакавік , в. Ласокіна, Валожынскі раён, Мінская вобласць — ) — беларуская народная спявачка і казачніца. Песні, прыпеўкі, казкі, пацешкі, якія яна выконвала, вылучаліся народнай фантазіяй, адухоўленасцю, трапнасцю і дасціпнасцю народнага слова. У аснове яе рэпертуару — каляндарна- і сямейна-абрадавыя песні. Ад яе запісана каля 400 твораў беларускага фальклору (запісаў сын Уладзімір). Некаторыя песні Зянько-Пачыкоўскай увайшлі ў рэпертуар Маладзечанскага народнага ансамбля «Спадчына».
Літаратура
Катэгорыя:Збіральнікі фальклору Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Беларускія народныя казачнікі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валожынскім раёне