Свята-Іаана-Прадцечанская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Лунне Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя
Пабудавана ў 1886—1889 гадах з цэглы паводле нерэалізаванага праекта храма для вёскі Індура, распрацаванага архітэктарам Іванам ТрубнікавымКулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 79.
Архітэктура Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Крыжова-купальны храм фарміруюць прытвор з чатырохграннай шатровай званіцай, кубападобная малітоўная зала з васьмігранным светлавым барабанам, бакавыя прыдзелы, паўкруглая апсіда з бакавымі трохграннымі рызніцамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, дэкарыраваны гарадковымі фрызамі.
У інтэр'еры абраз XVIII стагоддзя «Укрыжаванне».
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мастоўскага раёна Катэгорыя:Лунна Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1889 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі