Войцех Се́длачак (; , Лібчані, Чэхія — ) — чэшскі жывапісец і графік.
Біяграфія Вучыўся ў 1911—1920 гадах у Пражскай акадэміі мастацтваў. Зазнаў уплывы А. Славічака і Я. Прэйслера. Член аб’яднанняў «Умелецкая бяседа» (1913), «Галар» (1919).
Творчасць Творчасці характэрны арыентацыя на рэалістычныя традыцыі нацыянальнага мастацтва, лірыка-эпічная манера выканання. Аўтар жывапісных кампазіцый «Валацуга» (1924), «Збор бульбы» (1934), «У вёсцы» (1941), «Восень на палях» (1952), «Восень на загуменні» (1954), графічных работ «Цыганка» (1916), «Садоўніца» (1920), «Праца ў полі» (1971). Аформіў кнігі Я. Гербена, братоў Мрштыкаў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Чэхіі Катэгорыя:Графікі Чэхіі Катэгорыя:Выпускнікі Пражскай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Народныя артысты Чэхаславакіі