Арман-Маршал Сіла (нар. , Мінск) — беларускі спартсмен (тэквандо). Майстар спорту міжнароднага класа, 3-разовы чэмпіён Еўропы. Вагавая катэгорыя — звыш 87 кг.
Біяграфія Займацца тэквандо пачаў з шасці гадоў у Мінскай гарадской СДЮШАР прафсаюзаў. Трэнеры: Юлія Сухавіцкая і Алеся Чарняўская. Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў 2011 года, сярод моладзі 2012 і 2013 гадоў і сярод дарослых 2014 года. Выйграў чэмпіянат Еўропы па тэквандо 2016 (у фінальнай схватцы перамог расіяніна Рамана Кузняцова). Адзіны прадстаўнік зборнай Беларусі па тэквандо на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыа-дэ-Жанейра быў адхілены ад спаборніцтваў, бо ў яго допінг-пробе быў выяўлены мельдоній.
Спасылкі Профіль на сайце taekwondodata.com Профіль на сайце Беларускай федэрацыі тэквандо
Катэгорыя:Тэквандысты Беларусі Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па тэквандо
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Тэквандысты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года