Іна Іванаўна Жукава (, Краснадар, РСФСР) — беларуская гімнастка.

Біяграфія На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Жукава атрымала срэбны медаль у індывідуальнай мастацкай гімнастыцы сярод жанчын.

Да гэтага ў алімпійскай дысцыпліне мнагабор’я лідар беларускай каманды ні разу не станавілася прызёрам чэмпіянатаў свету ці чэмпіянатаў Еўропы. Медалі атрымлівала толькі ў асобных відах практыкаванняў. У намінацыі «Прарыў года» журы нацыянальнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту 2008» у Беларусі прызнала спартсменку лепшай.

Палітычныя погляды Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.

Спасылкі Старонка аб Жукавай на афіцыйным сайце Летніх Алімпійскіх гульняў 2008 у Пекіне

Катэгорыя:Гімнасткі (мастацкая гімнастыка) Беларусі Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь