thumb|left|150px|Акварэль 1864 года. «Жанна д’Арк» — карціна англійскага мастака-прэрафаэліта Дантэ Габрыэля Расеці, створаная ў 1882 годзе. Мастак завяршыў працу над карцінай за некалькі дзён да сваёй смерці, і яна стала яго апошнім творам. Карціна стваралася па заказе, аднак трапіла на аўкцыён, які арганізавалі пасля смерці мастака ў 1883 годзе. З 1909 года захоўваецца ў калекцыі Музея Фіцуільяма.

Карціна практычна цалкам паўтарае акварэль, створаную Расеці ў 1864 годзе, якая ў сваю чаргу напісана па матывах яго ж карціны «Жанна д’Арк, якая цалуе меч вызвалення» 1863 года. Пры стварэнні вобраза Жанны д’Арк Расеці канцэнтраваўся на злучэнні прыгажосці, кахання з жанчынай-воінам. Цёплыя колеры адзення з вышыўкай, скуры, рудых валасоў кантрастуюць з халоднымі металічнымі даспехамі. Натуршчыцай для карціны стала Джэйн Морыс.

У 1985 годзе карціна выстаўлялася ў Токіа.

Катэгорыя:Карціны Дантэ Габрыэля Расеці Катэгорыя:Жанна д’Арк