Тадэвуш Івіньскі (; нар. г., Пястаў) — польскі палітык, намеснік старшыні камісіі па міжнародных справах парламента Польшчы. Абраны ў Сойм Рэспублікі Польшча 25 верасня 2005 года, атрымаўшы 9734 галасоў у 35-м Ольштынскім раёне, кандыдат ад спіса дэмакратычнага левага Альянсу .

Быў членам Сойма 1991—1993 гадоў, Сойма 1993—1997 гадоў, Сойма 1997—2001 гадоў і Сойма 2001—2005 гадоў, член польскай Аб’яднанай рабочай партыі (1967—1990).

У 1968 годзе ён атрымаў ступень магістра ў хіміі Варшаўскага тэхналагічнага ўніверсітэта, пазней вучыўся на факультэце журналістыкі і паліталогіі ў Варшаўскім універсітэце, У 1973 годзе Тадэвуш Івіньскі атрымаў званне PhD у вобласці міжнародных адносін. У 1981 год атрымаў ступень дацэнта Найвысокай школы сацыяльных навук Цэнтральнага Камітэта камуністычнай польскай Аб’яднанай працоўнай партыі. У 1977—1978 гадах у Гарвардскім універсітэце атрымваў стыпендыю па Міжнародных даследаваннях і паменах (IREX). У 80-я гады працаваў ва ўніверсітэце ААН у Токіа. Пасля вяртання ў Польшчу выкладаў у ўніверсітэце Варміі і Мазур у Ольштыне, у 1999 годзе стаў прафесарам універсітэта. Івінскі браў удзел у працы інстытутаў краін Афрыкі, Азіі і Акіяніі, быў членам Камітэта палітычных навук польскай Акадэміі навукTadeusz Iwiński prof. dr hab . У наш час ён уваходзіць у склад Савета кіраўнікоў Асацыяцыі еўрапейскіх парламентароў з краінамі Афрыкі (AWEPA)AWEPA .

Адносіны з эсперанта Івіньскі пачаў вывучаць эсперанта ў юнацкасці, апроч гэтага ён ведае яшчэ 11 моў. У 2008 годзе ён падтрымаў ініцыятыву польскага эсперантыста Гдыні адзначыць 100-гадовы юбілей Усеагульнай асацыяцыі эсперанта (UEA).

Са жніўня 2012 года ён з’яўляецца чальцом польскай парламенцкай групы, што падтрымвае эсперанта (PGAE) у польскім парламенце.

Працы Праблемы палітычнага і эканамічнага жыцця ў Макаа пасля Другой сусветнай вайны (1972 г.) Антыімперыялістычная стратэгія ўмацавання палітычнай незалежнасці Індыі (1974) Кампрадорскія палітычныя рэжымы ў Лацінскай Амерыцы на прыкладзе Парагвая (1974) Сістэма палітычнай улады ў каланіяльнай імперыі на прыкладзе валадарства ангельцаў (1974) Партугалія на парозе гісторыі (1975) Сучасныя нацыянальна — вызвольныя франты ў Афрыцы, Азіі і Лацінскай Амерыцы (1975) Палітыка сучаснага капіталізму — суаўтар (1977) Палітычныя інстытуты сучаснага капіталізму — суаўтар (1978) Арганізацыі нацыянальнага вызвалення ў Анголе (1979) Сучасны неакаланіялізм (выд 1 -. 1979, выд 2 -. 1986) Рэвалюцыйны рух у Афрыцы, Азіі і Лацінскай Амерыцы: праблемы развіцця і стратэгіі ў шасцідзясятых і сямідзясятых гадах (1982) Палітычныя інстытуты сучаснага капіталізму (1987) Паходжанне, крыніца і роля антыкамуністычнага крыжовага паходу ў стратэгіі і тактыцы амерыканскага імперыялізму. Дапаможны матэрыял для правядзення сходаў у першасных партыйных арганізацыях. (1983) Сучасны антыкамунізм (1984) Неакаланіялізм (Матэрыялы сімпозіума) — рэдактар (1985) Асноўныя праблемы сучаснага свету (1986) Элементы ведаў сацыялістычнага грамадства — суаўтар (1987)

Узнагароды Ордэн Крыжа Terra Mariana класа II (Эстонія, 2002)

Спасылкі Афіцыйны сайт Тадэвуш Івіньскі — парламенцкая старонка Івіньскі, Тадэвуш Канал Tadeusz Iwiński

Катэгорыя:Лаўрэаты праграмы Фулбрайта Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мазавецкім ваяводстве Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польшчы 1 склікання Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польшчы 2 склікання Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польшчы 3 склікання Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польшчы 4 склікання Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польшчы 5 склікання Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польшчы 6 склікання Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польшчы 7 склікання Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента ад Польшчы