Іль-о-Кашон (, літаральна "востраў свінняў") — найбуйнейшы востраў заходняй групы архіпелага Кразэ. Агульная плошча - 67 км². Ненаселены.
Геаграфія Востраў Іль-о-Кашон месціцца на паўднёвым захадзе Індыйскага акіяна. Даўжыня з захаду на ўсход — 10,28 км. Найбольшая шырыня — 10,17 км.
Іль-о-Кашон сфарміраваўся на вулканічным падводным плато каля 0,5 млн гадоў таму і з'яўляецца маладзейшым з усіх астравоў Кразэ. Вулканічная актыўнасць працягвалася да 3 тысячагоддзя да н. э. З тых часоў на востраве захавалася некалькі конусаў і рэшткі піракластычных струмянёў. Найвышэйшы пункт — гара Рышар-Фой (770 м).
Клімат мяккі акіянічны з перавагай паўночна-заходніх вятроў. Сярэдняя гадавая тэмпература трымаецца ў прамежку 2,9°C — 7,9°C. Частыя ураганныя вятры і штормы.
Прырода Аддаленасць Іль-о-Кашон і іншых астравоў Кразэ прывяла да значных абмежаванняў у распаўсюджанасці флоры і фаўны. Схілы гор з-за моцных вятроў пазбаўлены глебы і ўяўляюць сабою аголеныя прасторы. Травяністая расліннасць, блізкая па паходжанню да кергеленскай, сустракаецца ў далінах і нізінах. На востраве шмат птушак, у тым ліку рэдкія віды пінгвінаў, буравеснікаў і качак. На ўзбярэжжы спыняюцца ластаногія. Сваю назву Іль-о-Кашон атрымаў дзякуючы свінням, якія былі выпушчаны на востраў у канцы XVIII ст. і да сярэдзіны XIX ст. значна размножыліся ў адсутнасці натуральных ворагаў. У выніку свінні нанеслі значную шкоду мясцовай экалогіі. Іх статак быў ліквідаваны толькі ў XX ст.
У нашы дні Іль-о-Кашон уваходзіць у склад Нацыянальнага запаведніка Французскіх Паўднёвых тэрыторый.
Гісторыя Востраў быў адкрыты ў 1772 г. французскай экспедыцыяй. У XIX ст. на ім спыняліся паляўнічыя на кітоў і цюленяў. У 1923 г. далучаны да ўладанняў Францыі.
Спасылкі Îles Crozet, France Antarctic Islands Observations sur la flore et la végétation de l'lle aux Cochons (Archipel Crozet) Antarctic islands in the southern Indian Ocean
Іль-о-Кашон Іль-о-Кашон Іль-о-Кашон Іль-о-Кашон