«Вялікія рэформы» — маштабныя рэформы ў Расійскай імперыі, праведзеныя ў час кіравання імператара Аляксандра II, у 1860-я і 1870-я гады: Ліквідацыя ваенных пасяленняў (1857) Адмена прыгоннага права (1861) Фінансавая рэформа (1863) Рэформа вышэйшай адукацыі (1864) Земская рэформа і Судовая рэформы (1864) Рэформа гарадскога самакіравання (1870) Рэформа сярэдняй адукацыі (1871) Ваенная рэформа (1874)
Дадзеныя пераўтварэнні вырашылі шэраг даўно набалелых сацыяльна-эканамічных праблем, расчысцілі дарогу для развіцця капіталізма ў Расіі, пашырылі межы грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы, аднак даведзены да канца не былі.
Да канца валадарання Аляксандра II пад уплывам кансерватараў некаторыя рэформы (судовая, земская) былі абмежаваныяПосле реформ: Правительственная реакция // Троицкий Н. А. Россия в XIX веке: Курс лекций. — М.: Высшая школа, 1997.. Контррэформы, разгорнутыя яго пераемнікам Аляксандрам III, закранулі таксама палажэнні сялянскай рэформы і рэформы гарадскога самакіраванняКонтрреформы 1889—1892 гг.: Содержание контрреформ // Троицкий Н. А. Россия в XIX веке: Курс лекций. — М.: Высшая школа, 1997..
Асаблівасці рэформаў у Беларусі Паўстанне 1863 г., а потым ваеннае становішча перашкаджалі правядзенню ў Беларусі рэформаў, задуманных Аляксандрам ІІ. Яны ўводзіліся ці са спазненнем, ці з урэзкамі. Так, судовая рэформа 1864 г.,была распачатая ў Беларусі праз 19 год. Земскую рэформу 1864 г. у Беларусі ўвогуле не збіраліся ўводзіць. Царскі ўрад баяўся, што, будучы даступным шляхце, земскае самакіраванне павялічыць апазіцыйнасць землеўладальнікаў каталіцкай веры. Урэшце ў 1903 г. у трох губернях — Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай — было ўведзенае ўрэзанае земства, якое не выбіралася, а прызначалася ўладамі. І толькі ў 1911 г. гэтыя губерні атрымалі выбарнае земства. Што тычыцца Віленскай і Гарадзенскай губерняў, то яны царскага земства не дачакаліся ўвогулеШыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002) / З. Шыбека. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — С. 103-104.
Катэгорыя:Рэформы ў Расійскай імперыі