Хадыжэнск () — горад (з 1947 года) у Расіі, у складзе Апшаронскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва 20,9 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1864 годзе.

Горад размешчаны на рацэ Пшыш, за 113 км ад Краснадара, за 15 км ад раённага цэнтра Апшэронска. Бальнеялагічны курорт з ёдабромнымі водамі.

Хадыжэнскі машынабудаўнічы завод, лясгас, АТ «Хадыжэнляспрам», Хадыжэнскі леспрамгас, эфірамаслічны саўгас, хлебакамбінат, піўзавод, санаторый «Мінеральны».

Катэгорыя:Гарады Краснадарскага края Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1864 годзе