Паўвостраў Наносы — геалагічны (геамарфалагічны) помнік прыроды рэспубліканскага значэння Беларусі. Каля вёскі Наносы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, на заходнім беразе возера Нарач. Плошча паўвострава складае 0,9 км². На паўвостраве вузкая града вышынёй да 11 м, якая ўтварылася каля 17 тыс. г. назад у шчыліне ледавіка ў выніку адкладання пяску, жвіру і валуноў. Ва ўзбярэжных пясках адзначаны намнажэнні (шліхі) галацэнавага ўзросту паўкаштоўнага мінералу гранату-альмандзіну.

Паўвостраў Наносы — адзінае месца ў Беларусі, дзе трапляюцца магутныя гранатавыя шліхі. Ахоўны статус нададзены ў 1997 годзе.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Мінскай вобласці Катэгорыя:Геаграфія Мядзельскага раёна Катэгорыя:Паўвостравы Беларусі Катэгорыя:Нарач (возера) Катэгорыя:Паўвостравы паводле алфавіта