Леанід Леанідавіч Лагун (нар. , ) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Клубная кар’ера

Ранняя кар’ера Выхаванец мінскага «Тарпеда», прафесійную кар’еру пачаў у «Змене». У 1996 годзе перайшоў у іншы сталічны клуб — «Зорку».

БАТЭ У 1997 годзе перайшоў у барысаўскі БАТЭ. Дэбютаваў за клуб 31 мая ў матчы Першай лігі супраць віцебскага «Лакаматыва». Сезон 2000 стаў самым паспяховым для Лагуна — 11 забітых галоў у 28 матчах.

Расія У 2001 годзе перайшоў у маскоўскае «Тарпеда». У першым сезоне Лагун прыняў удзел у 3 матчах, у другім — 1 (абодва разы клуб займаў 4-е месца ў чэмпіянаце). У 2003 годзе Леанід гуляў за «Том» і дапамог камандзе ўзяць бронзавыя ўзнагароды Першага дывізіёна. Наступны сезон правёў у клубе «СКА-Энергія».

Завяршэнне кар’еры Адзін матч у 2005 годзе правёў за салігорскі «Шахцёр». У наступным годзе 11 матчаў абараняў колеры бранскага «Дынама». Кар’еру завяршыў, згуляўшы адзіны матч за «Віцебск» у 2007 годзе. У 2009 годзе ў якасці аматара гуляў у Другой лізе за «Рудзенск».

Трэнерская кар’ера У 2011—2012 гадах узначальваў клуб «Рудзенск», які выступаў у Першай лізе чэмпіянату Беларусі. У сакавіку 2017 года стаў галоўным трэнерам клуба «Нёман-Агра» са Стоўбцаў, пакінуў пасаду ў ліпені таго ж года.

У чэрвені 2018 года ўзначаліў мінскае «Тарпеда», аднак ужо ў жніўні таго ж года кантракт трэнера з тарпедаўцамі быў разарваны.

У лютым 2019 года стаў галоўным трэнерам «Слоніма-2017». Заставаўся на пасадзе да канца 2020 года.

У маі 2022 года ўзначаліў рагачоўскі «Макслайн», аднак ужо ў ліпені таго ж года падаў у адстаўку.

Са студзеня 2023 года стаў працаваць у дублі наваполацкага «Нафтана». Пакінуў клуб восенню 2023 года.

Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2009

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Том Томск Катэгорыя:Ігракі ФК СКА-Хабараўск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Бранск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Рудзенск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Рудзенск Катэгорыя:Трэнеры ФК Нёман-Агра Стоўбцы Катэгорыя:Трэнеры ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Трэнеры ФК Макслайн