Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Маркава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя На ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1860 г. з бутавага каменю і цэглы.

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Прамавугольны ў плане аб'ём з трох'яруснай званіцай (васьмярык на 2 чацверыках). Над шатром званіцы і пасярэдзіне двухсхільнага пакрыцця асноўнага аб'ёму цыбулепадобныя галоўкі на васьмігранных барабанах. Акрамя галоўнага ўвахода створаны бакавы на паўночным фасадзе. На фоне бутавай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору — руставаныя вуглавыя лапаткі, аркатурны фрыз, карніз, ліштвы адзінарных і здвоеных арачных аконных праёмаў і люкарнаў.

Інтэр'ер У інтэр'еры алтарная частка аддзелена драўляным трохгранным іканастасам.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Маркава (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:З’явіліся ў 1860 годзе Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі