Сяргей Піліпавіч Нікала́еў (,  — ) — расійскі і беларускі тэатральны мастак. Заслужаны артыст РСФСР (1932). Народны мастак Беларускай ССР (1949). Лаўрэат Сталінскай прэміі (1950) за дэкарацыі да балета В. Залатарова «Князь-возера».

Біяграфія Скончыў у 1912 годзе ў Маскве, вучань Канстанціна Каровіна. У 1910—1917 гадах працаваў у тэатрах Масквы, у 1938—1959 гадах у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі.

Творчасць Яго дэкарацыі адметныя высокім жывапісным майстэрствам, арганічным адзінствам музычных і зрокавых вобразаў, выразнасцю пабудовы сцэнічнай прасторы, глыбокім веданнем перспектывы. У Вялікім тэатры ў Маскве аформіў дэкарацыі да оперы «Дэман» Артура Рубінштэйна (1936).

У дэкарацыях да беларускіх нацыянальных спектакляў выявіў веданне народнага дойлідства і нацыянальнага касцюма. Сэнсавую і эмацыйную нагрузку атрымаў сцэнічны пейзаж, які стаў арганічным звяном падзей у операх «У пушчах Палесся» (1939), «Надзея Дурава» (1956) Анатоля Багатырова, «Алеся» (1944) і «Дзяўчына з Палесся» (1953) Яўгена Цікоцкага, «Кастусь Каліноўскі» Дзмітрыя Лукаса (1947), балетах «Князь-возера» (1949), «Палымяныя сэрцы» (1955) Васіля Залатарова.

Дэкарацыям да спектакляў рускай класікі ўласцівы гарманічнае ўзаемадзеянне колеру з характарам вобразаў, гістарычныя дакладнасць: оперы «Царская нявеста» (1938), «Садко» (1957) Мікалая Рымскага-Корсакава, «Пікавая дама» (1941, 1948), «Чаравічкі» (1949), «Мазепа» (1952) Пятра Чайкоўскага, «Дуброўскі» (1948), «Князь Ігар» Аляксандра Барадзіна (1949), «Іван Сусанін» Міхаіла Глінкі (1950), «Барыс Гадуноў» Мадэста Мусаргскага (1954). Маштабнасцю вобразаў і лірызмам вызначаюцца дэкарацыі да балетаў «Лебядзінае возера» (1948), «Спячая прыгажуня» (1954) Пятра Чайкоўскага, «Канёк-Гарбунок» Цэзара Пуні (1949).

Аформіў дэкарацыі да опер і балетаў «Чыа-Чыа-сан» Джакама Пучыні (1940, 1945), «» П. Л. Гертэля (1943), «Кармэн» Жоржа Бізэ (1945), «Травіята» (1946), «Рыгалета» (1948) Джузэпэ Вердзі, «Фаўст» Шарля Гуно (1950), «Эсмеральда» Цэзара Пуні, «» Івана Дзяржынскага, «Марозка» (усе 1951), «Аіда» (1953, 1970) Джузэпэ Вердзі.

Літаратура

Карнач П. А. С. Ф. Нікалаеў. Мн., 1970.

Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Народныя мастакі Беларускай ССР Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Сцэнографы Беларусі Катэгорыя:Сцэнографы СССР Катэгорыя:Заслужаныя артысты РСФСР