Алег Рыгоравіч Трафімчу́к (,  — , Мінск) — беларускі савецкі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1968 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1968 года галоўны архітэктар горада Маладзечна, з 1971 года намеснікам начальнікам, з 1973 года начальнікам (галоўным архітэктарам вобласці) ва Упраўленні па будаўніцтве і архітэктуры Мінскага аблвыканкама.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Член КПСС з 1963 года.

Творчасць Асноўныя працы: праекты планіроўкі і забудовы 3 мікрараёнаў і праспекта Леніна ў Маладзечне (1969—1973), цэнтраў гарадоў Капыль (1972) і Жодзіна (1974—1975), мікрараёна па вуліцы Перамогі ў горадзе Клецк (1972), генпланы гарадоў Мядзел (1973) і Вілейка (1977), вёсак Крупіца калгаса «Новы побыт» Мінскага (1979), Слабада Смалявіцкага (1980) раёнаў (усе ў сааўтарстве).

У вобласці манументальнага мастацтва: Манумент у гонар маці-патрыёткі ў горадзе Жодзіна (1974, Дзяржаўная прэмія СССР, 1977), помнікі М. Горкаму ў Мінску (1981), Г. А. Нікандравай ў горадзе Дуброўна (1980), мемарыяльны комплекс у гонар Ветрынскіх падпольных райкамаў КП(б)Б і ЛКСМБ, партызызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава ў вёсцы Гомель Полацкага раёна (1977).

Адзін з аўтараў дапаможніка для ВНУ «Тэхналогія будаўнічай вытворчасці» (Мінск, 1977).

Узнагароды Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1975, 1980), бронзавым і залатым медалямі ВДНГ СССР (1975, 1978).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Маладзечна Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Маладзечна Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Мінскай вобласці Катэгорыя:Аўтары падручнікаў