Ліндсей Марсі Хардынг (; 12 чэрвеня 1984, Мабіл, ЗША) — прафесійная амерыканская і беларуская баскетбалістка, трэнер. Выступала за каманды жаночай нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, а таксама зборную Беларусі па баскетболе.
Раннія гады Ліндсей Хардынг нарадзілася 12 чэрвеня 1984 года ў горадзе Мабіл (штат Алабама), а вырасла ўжо ў горадзе Х’юстан (штат Тэхас), вучылася ж у яго прыгарадзе Сайпрэс у сярэдняй школе Сай-Фэйр, у якой гуляла за мясцовую баскетбольную каманду. Бацькі — Майкл Хардынг і Ліліян Эндрус, ёсць малодшыя брат Майкл і сястра Морган.
Спартыўная кар’ера Ліндсей Хардынг выступала за «Мінесоту», «Вашынгтон», «Атланту», «Лос-Анджэлес», «Нью-Ёрк» і «Фінікс» у жаночай нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі {WNBA). У 270 гульнях WNBA за кар’еру Хардынг набірала ў сярэднім 9,8 ачкоў, рабіла 4,0 перадачы і 2,9 падбораў.
У 2015 годзе Ліндсей Хардынг запрасілі гуляць у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі, у якой быў дэфіцыт . У хуткім часе пасля атрымання беларускага пашпарта яна была ўключана ў заяўку новай каманды на чэмпіянат Еўропы ў Венгрыі і Румыніі, якой дапамагла завяршыць турнір на выніковым чацвёртым месцы.
Трэнерская кар’ера З 2018 года распачала трэнерскую кар’еру. У 2019 годзе стала памочнікам галоўнага трэнера каманды NBA «Сакрамента Кінгз». У 2021 годзе Ліндсей Хардынг узначаліла жаночую зборную Паўднёвага Суданаnn.by.
20 чэрвеня 2023 года прызначана галоўным трэнерам каманды «Стоктан Кінгз» з NBA G League, фарм-клуба «Сакрамента Кінгз». 2 красавіка 2024 года яна названа трэнерам года NBA G League па выніках сезона 2023-24, стала першай жанчынай, што атрымала гэтую ўзнагароду.
Зноскі
Спасылкі Прафайл на сайце WNBA.com Прафайл на сайце зборной ЗША Статыстыка ў WNBA на сайце Basketball-reference.com
Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Баскетбалісткі ЗША Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі «Вашынгтон Місцікс» Катэгорыя:Ігракі ВІЧЫ Аістэс Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Дынама» Курск Катэгорыя:Ігракі «Атланта Дрым» Катэгорыя:Ігракі «Мінесота Лінкс» Катэгорыя:Ігракі «Лос-Анджэлес Спаркс» Катэгорыя:Ігракі «Нью-Ёрк Ліберці» Катэгорыя:Ігракі «Фінікс Меркуры» Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Галатасарай» Стамбул