Э́рык У́лаф Ме́льберг (; нар. , , Швецыя) — шведскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Швецыі (2000—2012).

Кар’ера Клубная Мельберг пачынаў гуляць у мясцовай камандзе «Гульспанг», адкуль быў запрошаны ў клуб вышэйшага дывізіёна «Дэгерфарс». Пасля вылету «Дэгерфарса» з вышэйшага дывізіёна Мельберг перайшоў у АІК. За ўпэўненай гульнёй у шведскай лізе рушыла ўслед запрашэнне ў іспанскую Ла Лігу, у клуб «Расінг» (Сантандэр), дзе ён адразу стаў асноўным іграком.

Мельбергам цікавіліся «Барселона» і «Валенсія», аднак ён аддаў перавагу пераходу ў «Астан Вілу». У бірмінгемскім клубе ён стаў капітанам каманды і быў ім на працягу 3 гадоў. У сезоне 2002/03 адыграў без замен усе 38 матчаў «Астан Вілы» ў Прэм'ер-лізеСтатыстыка на footballdatabase.eu. У апошнім сезоне ён быў пераведзены са звыклай пазіцыі цэнтральнага абаронцы на правы фланг.

У студзені 2008 года падпісаў папярэдні трохгадовы кантракт з «Ювентусам». У турынскі клуб Мельберг перайшоў пасля сезону 2007/08 паводле правіла Босмана. У складзе «Ювентуса» ўпершыню выступіў у Лізе чэмпіёнаў, гуляў у матчах групавога этапу і 1/8 фіналу гэтага турніру.

У чэрвені 2009 года перайшоў у «Алімпіякос», кантракт з якім разлічаны на 3 гады, сума трансферу склала 2,5 млн еўраМельберг подписал контракт с «Олимпиакосом». sports.ru. У жніўні 2012 года падпісаў канртакт з «Вільярэалам» і дапамог яму вярнуцца ў Ла Лігу. Завяршыў кар’еру ў складзе клуба «Капенгаген».

Міжнародная Мельберг удзельнічаў ва многіх чэмпіянатах свету і Еўропы ў складзе зборнай Швецыі.

Дасягненні АІК Чэмпіён Швецыі: 1998

«Алімпіякос» Пірэй Чэмпіён Грэцыі (3): 2009, 2011, 2012 Уладальнік Кубка Грэцыі: 2012

Асабістае жыццё У Улафа і яго сяброўцы Караліны Кіль ёсць два дзіця, дачка Сага (нар. 2002) і сын Ён (нар. 2006). У 2013 годзе пара афіцыйна склала шлюб.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Швецыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Швецыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Капенгаген Катэгорыя:Ігракі ФК Вільярэал Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпіякос Пірэй Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Астан Віла Катэгорыя:Ігракі ФК Расінг Сантандэр Катэгорыя:Ігракі ФК АІК Катэгорыя:Ігракі ФК Дэгерфарс