Аляксандр Уладзіміравіч Класкоўскі (нар. 1958, в. Новы Двор, Мінскі раён) — беларускі журналіст, палітычны агляднік, кіраўнік аналітычных праектаў БелаПАН.

Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў 1958 г. у вёсцы Новы Двор Мінскага раёна.

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ ў 1980 годзе.

Працаваў рэпарцёрам, аглядальнікам, адказным сакратаром, намеснікам рэдактара ў штодзённых газетах. Быў рэдактарам моладзевага часопіса «Рабочая смена» («Парус»), адказным сакратаром газеты «Звязда», рэдактарам газеты «Знамя юности», намеснікам рэдактара «Народнай газеты».

Быў адным з распрацоўшчыкаў канцэпцыі і першым галоўным рэдактарам інтэрнэт-газеты Белорусские новости (Naviny.by), рэдактарам аналітычнага бюлетэню інфармацыйнай кампаніі БелаПАН. Выступае каментатарам у праграмах беларускай службы «Радыё Свабода», «Польскага радыё», тэлеканала «Белсат» і шэрагу іншых беларускіх і замежных СМІ.

Сям'я Двойчы быў у шлюбе, мае чацвёра дзяцейnashaniva.by.

Узнагароды Прэмія імя «» (2014)

Спасылкі Калонка на mediakritika.by Калонка на «Белсат» Калонка на Еўрарадыё Старонка на Фэйсбук

Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Вольная прэса Усходняй Еўропы»