Сярге́й Са́віч Бе́льчанка (, сяло Салонэ — , ) — высокапастаўлены супрацоўнік органаў дзяржбяспекі СССР, у гады Вялікай Айчыннай вайны — арганізатар і кіраўнік партызанскага руху на акупаванай тэрыторыі. Наркам (міністр) унутраных спраў Беларускай ССР (1943—1953), намеснік старшыні КДБ СССР (1957—1959). Генерал-палкоўнік.

Член РКП(б) з 1922 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1950—1954), Вярхоўных Саветаў БССР і РСФСР.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і селяніна-батрака. З 1921 года, пасля заканчэння 3-месячных курсаў, працаваў харчінспектарам у павятовым харчовым камітэце. З сакавіка 1924 года — у РСЧА, на службе ў берагавой артылерыі Севастопальскай крэпасці. З 1925 па 1927 год навучаўся ў Кіеўскай ваенна-палітычнай школе.

З 1927 года — палітрук, затым камандзір кавалерыйскага ўзвода манеўранай групы 47-га пагранатрада (горад Керкі, Туркменія), затым — у 48-м пагранічным атрадзе (горад Сарай-Камар, Таджыкістан). З 1929 года — інструктар Асобнай Сурхан-Дар’інскай пагранкамендатуры (горад Тэрмез, Узбекістан). З 1930 года — памочнік каменданта, камендант асобнай пагранкамендатуры (горад Калаі-Хумб, Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць). Прымаў непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях супраць басмачоў.

З 1932 года — слухач камандна-палітычнага курсу Вышэйшай пагранічнай школы АДПУ ў Маскве. З 1933 года — начальнік клуба і выкладчык Вышэйшай пагранічнай школы АДПУ/НКУС. З 17 чэрвеня 1937 года — інспектар палітаддзела Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў НКУС СССР. З 26 красавіка 1939 года — намеснік начальніка Аддзела культасветработы палітупраўлення Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў НКУС СССР, а затым намеснік начальніка Упраўлення пагранічных войскаў НКУС БССР.

З 2 лістапада 1939 года — намеснік начальніка Упраўлення НКУС па Беластоцкай вобласці. З 1940 года — начальнік Упраўлення НКУС па Беластоцкай вобласці. Неўзабаве быў паніжаны ў пасадзе да намесніка начальніка ўпраўлення НКУС па Беластоцкай вобласці. З 1941 года — начальнік Упраўлення НКДБ па Беластоцкай вобласці.

У 1941 годзе — намеснік начальніка Асобага аддзела Заходняга фронту. З мая 1942 года — начальнік Заходняга штаба партызанскага руху. З верасня 1942 года — прадстаўнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху, член Ваеннага савета Калінінскага фронту. У 1943 годзе — намеснік начальніка Цэнтральнага штаба партызанскага руху.

У 1943—1953 гадах — Наркам (міністр з 1946 года) унутраных спраў Беларусі.

У 1953 годзе — начальнік Трэцяга спэцаддзелу МУС СССР, пасля — камандуючы Ленінградскай пагранічнай акругай. Начальнік Упраўлення КДБ па Ленінградскай вобласці (1954—1956).

У 1956—1957 гадах — прадстаўнік КДБ у Венгрыі, у 1957—1959 гадах — намеснік старшыні КДБ пры Савеце Міністраў СССР.

З 1959 года ў адстаўцы. Пасля 1959 года працаваў у Савецкім камітэце ветэранаў вайны. Член праўлення таварыстваў дружбы «СССР — Швейцарыя» і «СССР — Люксембург». Ганаровы член таварыства «Дынама».

Узнагароды Ордэн Жукава (1998), Ордэн Дружбы, 4 ордэна Леніна, 5 ордэнаў Чырвонага Сцяга, Ордэн Чырвонай Зоркі, Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені, 27 медалеў знакі «Заслужаны работнік НКУС», «Заслужаны работнік МУС» і «Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі».

Спасылкі Попов А. Ю. 15 встреч с генералом КГБ Бельченко — М.: «ОЛМА-Пресс», 2002, илл., 383 с. Сергею Саввичу Бельченко — 99 лет «Военно-исторический архив», 01.01.2001 Биография на сайте peoples.ru Биография в Справочнике по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898—1991

Катэгорыя:Ганаровыя супрацоўнікі дзяржбяспекі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Супрацоўнікі КДБ СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 4-га склікання