Брытанская Індыя ўступіла ў Першую сусветную вайну адначасова з Вялікабрытаніяй, якая абвясціла вайну Германіі 4 жніўня 1914 года. Індыйскія войскі ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у Еўропе, Міжземнамор'е, Афрыцы і на Блізкім Усходзе. У ходзе вайны ў Індыі было мабілізавана 1 440 437 чалавек, каля 1 000 000 індыйскіх вайскоўцаў былі адпраўленыя за межы Брытанскай Індыі, з якіх 64 449 ваеннаслужачых загінуліЗ іх забіта ў баі, прапала без вестак і пасля не былі знойдзеныя 24 000, памерла ад ран 3 000, у палоне памерла 3 500, 128 000 чалавек былі параненыя і 11 264 чалавек трапілі ў палон.
Індыйская армія ваявала супраць германскіх войскаў на Заходнім фронце, ва Ўсходняй Афрыцы. Таксама індыйскія войскі прымалі актыўны ўдзел у баявых дзеяннях у Егіпце і Месапатаміі супраць войскаў Асманскай імперыіParticipants from the Indian subcontinent in the First World War .. У 1914 годзе армія Брытанскай Індыі была самай шматлікай добраахвотнай арміяй у свеце (240 000 ваеннаслужачых).
Уступленне ў вайну і мабілізацыя Хоць ваенныя дзеянні не закранулі непасрэдна Індыю, сусветная вайна аказала вялікі ўплыў на яе развіцце. Індыя стала асноўным каланіяльным тылам, абапіраючыся на які, Англія ўдзельнічала ў вайне.
Ваенную палітыку Брытаніі актыўна падтрымала індыйская буржуазія. Вайна абяцала ім велізарныя матэрыяльныя выгады. Акрамя таго, падтрымліваючы ваенныя намаганні Брытанскай імперыі, індыйская «эліта» разлічвала дамагчыся ад яе пэўных палітычных і эканамічных саступак.
Супрацоўніцтва нацыянальнай буржуазіі палегчыла англійскім уладам мабілізацыю і шырокае выкарыстанне людскіх і матэрыяльных рэсурсаў Індыі ў вайне. У некаторых раенах у армію забіралі ўсіх працаздольных мужчын у сям'і. Індыйцы змагаліся на многіх франтах у Еўропе, Азіі і Афрыцы. Брытанскія каланіяльныя ўлады мабілізавалі індыйскіх рабочых, якія накіроўваліся на ваенныя работы ў Францыю, акупаваныя англійскімі войскамі раены Месапатаміі і ў іншыя краіны. Індыя забяспечвала збожжам англійскія арміі, якія знаходзіліся ў Азіі і Афрыцы. Усе індыйскія войскі, якія дзейнічалі на франтах, змагаліся і фінансаваліся за кошт насельніцтва Індыі.
Удзел у баявых дзеяннях
Індыйскія экспедыцыйныя войскі А
Пасля пачатку Першай сусветнай вайны, індыйскае камандаванне змагло адправіць для баявых дзеянняў 2 кавалерыйскія і 2 пяхотныя дывізіі. З гэтых чатырох дывізій былі сфармаваны «Індыйскі экспедыцыйны корпус А» пад камандаваннем генерал-маера Джэймса УілкоксаBaker, Chris. . 30 верасня 1914 года гэтыя падраздзяленні прыбылі ў Марсэль. Індыйскія войскі былі накіраваныя на ўчастак фронту каля Іпра. У канцы 1914 года індыйцы ўдзельнічалі ў баях пры Ла Басе.
У сакавіку 1915 года індыйская дывізія прымала ўдзел у наступленні пры Неў-Шапель. Індыйскія войскі, не паспеўшы прывыкнуць да новых вінтовак Лі-Энфілд, не маючы ўласнай артылерыі, а таксама дрэнна адаптоўваючыся да кантынентальнага еўрапейскага клімату не з'яўляліся баяздольнымі часткамі. Акрамя гэтага ў індыйскіх падраздзяленнях не было дастатковай колькасці афіцэраў, якія ведаюць хіндзі. Агульны нізкі баявы дух індыйцаў прывеў да таго, што восенню 1915 года ўсе індыйскія пяхотныя падраздзяленні былі перакінутыя з Францыі ў ЕгіпетBarua, Pradeep. . Пасля вываду пяхотных падраздзяленняў, на Заходнім фронце засталіся дзве індыйскія кавалерыйскія дывізіі. У асноўным яны знаходзіліся ў рэзерве, чакаючы прарыву пазіцыйнага фронту. Аднак у 1916 годзе яны актыўна ўдзельнічалі ў бітве на Соме. У сакавіку 1918 года яны таксама былі перакінутыя ў Егіпет. З 130 000 індыйцаў, якія служылі на Заходнім фронце, загінулі каля 9 000 чалавек«Commonwealth War Graves Commission Report on India 2007—2008»..
Індыйскія экспедыцыйныя войскі B У 1914 годзе губернатар Брытанскай Усходняй Афрыкі запатрабаваў дапамогі для барацьбы з нямецкімі каланіяльнымі войскамі з Германскай Усходняй Афрыкі. Было прынята рашэнне аб фарміраванні «Індыйскага экспедыцыйнага корпуса В» для адпраўкі яго на барацьбу з нямецкімі войскамі ў Усходняй Афрыцы. «Экспедыцыйныя войскі В» складаліся з: адной пяхотнай дывізіі, двух пяхотных брыгад, інжынерных падраздзяленняў і падраздзяленняў горнай артылерыіChappell, Mike. .
Індыйскія войскі пад камандаваннем генерал-маера Артура Айткена высадзіліся ў Танга 2—3 лістапада 1914 года. Задачай індыйскага корпуса было ўварванне ў Германскую Усходнюю Афрыку ў возера Танганьіка. Пасля высадкі паміж індыйскімі войскамі і нямецкімі войскамі пад камандаваннем Леттов-Форбека адбылася бітва пры Танга. У ходзе бітвы малалікія нямецкія войскі змаглі нанесці паражэнне індыйскім войскам, а апошнія страцілі 359 чалавек забітымі і 148 палонныміThe Battle of Tanga, German East Africa, 1914 (англ..
Індыйскія экспедыцыйныя войскі C
«Індыйскі экспедыцыйны корпус С» быў сфарміраваны таксама для дзеянняў ва Усходняй Афрыцы. У склад «экспедыцыйных войскаў С» уваходзілі: адна пяхотная брыгада, пяць пяхотных батальенаў, 29-й пяхотны полк і розныя фарміраванні добраахвотнікаў з розных індыйскіх княстваў.
Пасля прыбыцця ў Мамбасу індыйскія войскі прынялі ўдзел у ахове чыгункі ў Угандзе. 3 лістапада 1914 года індыйскія войскі бяруць удзел у бітве пры Кіліманджара. У ходзе бітвы індыйскі полк трапіў пад крыжавы агонь нямецкіх войскаў і панеслі істотныя страты. У выніку індыйскія войскі адступілі, страціўшы 312 чалавек і не дамогшыся пастаўленых задачHoyt, Edwin P. Guerilla: Colonel von Lettow-Vorbeck and Germany's East African Empire. .
Індыйскія экспедыцыйныя войскі D
Найбуйнейшая індыйская армія, адпраўленая за мяжу краіны была сфарміравана для баявых дзеянняў у Месапатаміі пад камандаваннем генерала Джона НіксанаSumner, Ian. . Першыя індыйскія падраздзяленні былі адпраўленыя ў Месапатамію ў лістападзе 1914 года з мэтай абароны брытанскіх нафтавых вышак ў раене Басры. Пасля пачатку першых баёў у Месапатаміі супраць турэцкіх войскаў індыйскія войскі пад камандаваннем Артура Барэта, а затым Чарльза Таусенда ўзялі БасруSumner, Ian. і прасунуліся ўглыб Месапатаміі. Аднак у лістападзе 1915 года індыйскія войскі пацярпелі паражэнне пад Ктэсафонам з-за матэрыяльна-тэхнічных цяжкасцяў.
Пасля гэтага індыйскі войскі адступілі ў горад Эль-Кут і асманскія войскі аблажылі яго. З студзеня па сакавік 1916 года індыйскія войскі паспрабавалі некалькі разоў зняць аблогу, аднак усе спробы былі беспаспяховыя. У красавіку 1916 года брытанска-індыйскі гарнізон быў вымушаны капітуляваць з-за недахопу харчавання і эпідэмій. У асманскі палон трапілі 9 000 індыйскіх вайскоўцаў.
Пасля гэтага на Месапатамскі фронт прыбылі дададтковыя індыйскія падраздзяленні і новы камандуючы Стэнлі Мод. Пасля гэтага індыйскія войскі пачалі новае наступленне і ў сакавіку 1917 года захапілі Багдад. Пасля гэтага індыйскія войскі ўдзельнічалі ў заключных бітвах на Месапатамскім фронце да падпісання Мудраскага перамір'яKarsh, Efraim. .
Месапатамская кампанія стала галоўным фронтам для індыйскай арміі ў Першай сусветнай вайне. Асноўную частку брытанскіх войскаў у Месапатаміі складалі індыйскія падраздзяленні. У ходзе баявых дзеянняў у Месапатаміі 11 012 індыйскіх ваенаслужачых былі забітыя, 3985 чалавек памерлі ад ран, 12 678 чалавек памерлі ад хвароб, 13 492 чалавек трапілі ў палон і прапалі без вестак, і 51 836 чалавек атрымалі раненні«Statistics of the Military Effort of the British Empire» (London: HMSO, 1920) .
Індыйскія экспедыцыйныя войскі Е
«Індыйскі экспедыцыйны корпус E» быў утвораны ў пачатку 1918 года пасля таго як у Палестыну з Заходняга фронту былі перакінутыя дзве індыйскія кавалерыйскія дывізіі. Да гэтых двух дывізіяў таксама былі далучаны кавалерыйская брыгада ў складзе трох уланскіх палкоў з княстваў Хайдарабад, Майсур і ДжодхпурSumner, Ian. . 3-я і 7-я пяхотныя дывізіі былі пераведзены на палестынскі фронт з Месапатаміі.
Акрамя гэтага 36 батальенаў індыйскай арміі былі адпраўленыя на дапамогу англійскім войскам. У склад 10-й, 53-й, 60-й і 75-й англійскіх пяхотных дывізійPerrett, Bryan. .
Індыйскія экспедыцыйныя войскі F У 1914 годзе ў Егіпце былі сфармаваныя «Індыйскія экспедыцыйныя войскі F», якія складаліся з 10-й і 11-й індыйскіх пяхотных дывізій . Задачай гэтай групы войскаў была абарона Суэцкага канала ад турэцкіх войскаў. У студзені — лютым 1915 года індыйскія падраздзяленні сумесна з іншымі брытанскімі войскамі адбівалі наступ асманскіх войскаў на Суэцкі канал. У 1915 годзе была расфармаваная 11-я пяхотная дывізія, а ў 1916 годзе 10-я дывізія таксама падвяргалася расфармаванню і адпраўцы на іншыя франтыSumner, Ian. .
Індыйскія экспедыцыйныя войскі G У красавіку 1915 года «Індыйскія экспедыцыйныя войскі G» былі адпраўленыя на паўвостраў Галіпалі для ўдзелу ў Дарданэльскай аперацыі. На Галіпалі ваявала 29-я індыйская брыгада, якая ўдзельнічала ў другой і трэцяй бітвах за Крыцію. Пазней, брыгада прыняла ўдзел у баях пры Сары-Баір пры падтрымцы ваенна-марскога флоту. Аднак, як і ўсе саюзныя войскі, так і індыйская брыгада цярпела няўдачы падчас баеў на Галіпалі. У ходзе баеў за Сары-Баір, 29-я брыгада была вымушана адысці на зыходныя пазіцыі, нясучы цяжкія страты. Пасля гэтага брыгада была пераведзена ў Егіпет. За час Дарданэльскай аперацыі страты 29-й брыгады склалі 1358 забітых і 3421 параненых«The Gallipoli Campaign»..
Сітуацыя ў Індыі
Пачынаючы з 1916 года, брытанскія каляніяльныя ўлады ў асобе віцэ-караля лорда Челмсфорда абвясцілі пра саступкі патрабаванням індыйцаў; гэтыя саступкі ўключалі ў сябе прызначэнні індыйцаў на афіцэрскія пасады ў арміі, прысваенне князям узнагарод і ганаровых тытулаў, адмена вельмі раздражняючага індыйцаў акцызу на бавоўна. У жніўні 1917 года дзяржсакратар па справах Індыі Эдвін Мантэгю абвясціў мэтай Брытаніі паэтапнае фарміраванне ў Індыі «адказнага ўрада як неад'емнай часткі Брытанскай імперыі».
Да канца вайны большасць войскаў былі перадыслакаваныя з Індыі ў Месапатамію і Еўропу, што выклікала непакой мясцовых каланіяльных уладаў. Пачасціліся беспарадкі, а брытанская разведка адзначала мноства выпадкаў супрацоўніцтва з Германіяй. У 1915 годзе быў прыняты Закон аб абароне Індыі, які ў дадатак да Закону аб прэсе 1910 года, дазволіў пераследваць палітычна небяспечных дысідэнтаў, у прыватнасці, адпраўляць журналістаў у турму без суда, і ажыццяўляць цэнзуру.
У 1917 годзе камітэт пад старшынствам брытанскага суддзі Роўлата расследаваў дачыненне немцаў і расійскіх бальшавікоў да выбухаў гвалту ў Індыі. Высновы камісіі былі прадстаўлены ў ліпені 1918 года, і вылучылі тры раёна: Бенгалія, Бамбейскае прэзідэнцтва, і Пенджаб. Камітэт рэкамендаваў пашырыць паўнамоцтвы улады ва ўмовах ваеннага часу, увесці суды з трох суддзяў, без суда прысяжных, увесці ўрадавы нагляд над падазраванымі, і даць паўнамоцтвы мясцовым уладам арыштоўваць і затрымліваць падазраваных на кароткія тэрміны без суда.
Канец вайны выклікаў таксама эканамічныя змены. Да канца 1919 года у вайне удзельнічала да 1,5 млн індыйцаў. Падаткі выраслі, а кошты ў перыяд 1914-1920 гадоў падвоіліся. Дэмабілізацыя з арміі пагоршыла беспрацоўе, у Бенгаліі, Мадрасе і Бамбеі прайшлі галодныя бунты.
Урад вырашыў увасобіць у жыццё рэкамендацыі камітэта Роўлата ў выглядзе двух законаў («білей Роўлата»), аднак пры галасаванні ў Імперскім заканадаўчым савеце ўсе яго індыйскія дэпутаты прагаласавалі супраць. Брытанцам удалося правесці ўрэзаную версію першага біля, які дазваляў уладам пазасудовыя пераследы, але тэрмінам толькі на тры гады, і толькі супраць «анархічных і рэвалюцыйных рухаў». Другі біль быў цалкам перапісаны ў выглядзе паправак да Крымінальнага кодэксу Індыі. Тым не менш, у Індыі ўспыхнула моцнае абурэнне, якое вылілася ў разню ў Амрытсары, і вывела на пярэдні край нацыяналістаў Махатмы Гандзі.
У снежні 1919 года быў прыняты Закон аб ўрадзе Індыі. Імперскі і правінцыйныя заканадаўчыя саветы былі пашыраныя, і адменена магчымасць выканаўчай улады пры праходжанні непапулярных законаў выкарыстоўваць «афіцыйную большасць».