Нічы́пар Лукі́ч Аксю́чыц (, в. Сакавічы Барысаўскага павета Мінскай губерні, Расійская імперыя, цяпер Лагойскага раёна Мінскай вобласці — ?) — беларускі дзяржаўны дзеяч, наркам гандлю і камунальнай гаспадаркі БССР, старшыня Менскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Біяграфія З сялянскай сям’і.

Скончыў народнае вучылішча. З 1914 да 1917 года служыў у царскай арміі ў званні унтэр-афіцэра, удзельнічаў у Першай сусветнай вайне.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года абраны членам палкавога салдацкага камітэта.

З кастрычніка 1917 года ў Барысаўскім выканкаме, затым у Барысаўскім ваенкамаце.

Са снежня 1918 года — старшыня Менскага валаснога камітэта.

З кастрычніка 1919 года прызначаны начальнікам Барысаўскай павятовай міліцыі, пасля камісар па харчаванню Барысаўскага раёна.

З кастрычніка 1923 года на працы ў Менску — старшыня праўлення Беларускага саюза сельскагаспадарчай і крэдытнай кааперацыі, дырэктар Белсельгасбанка ў Менску.

У 1928—1929 гадах наркам гандлю БССР, потым старшыня Менскага акруговага выканкама.

У снежні 1929 года прызначаны членам эканамічнай нарады пры СНК БССР, з лютага 1931 года — начальнік Галоўнага ўпраўлення камунальнай гаспадаркі пры СНК БССР, з ліпеня 1931 да ліпеня 1932 года — наркам камунальнай гаспадаркі БССР.

Член ЦК КП(б)Б у 1929—1932 гадах.

Паводле некаторых звестак, арыштаваны НКУС у другой палове 1930-х гадоў і асуджаны да вышэйшай меры пакарання (расстрэл).

Літаратура

Катэгорыя:Народныя камісары гандлю БССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Народныя камісары камунальнай гаспадаркі БССР Катэгорыя:Члены ЦК КПБ