Джозеф Рабінет «Джо» Байдэн-Малодшы (, ІРА: ['dʒoʊsɛf rɒbɪ'nɛt 'bаɪdɛn]; ) — амерыканскі палітык, 46-ы Прэзідэнт ЗША.

Палітычная кар’ера

З 3 студзеня 1973 lа 15 студзеня 2009 — сенатар-дэмакрат ад штата Дэлавэр, узначальваў сенацкія камітэты па судовых справах, па міжнародных адносінах. З 27 жніўня 2008 афіцыйны кандыдат у віцэ-прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі (у пары з Баракам Абамам). Заступіў на пасаду адначасова з Баракам Абамам 20 студзеня 2009 года.

У пачатку красавіка 2020 года стала вядома, што Джо Байдэн, пасля выхаду з гонкі яго саперніка — сенатара Берні Сандэрса, стаў адзіным кандыдатам Дэмакратычнай партыі на чарговых прэзідэнцкіх выбарах у пары з Камалай Харыс як кандыдаткай на пасаду віцэ-прэзідэнта. Станам на 7 лістапада 2020 года Байдэн набраў патрэбную для перамогі колькасць галасоў выбаршчыкаў, перамогшы ў штаце ПенсільваніяCNN: Байдэн перамог.

10 снежня 2020 года абраны прэзідэнт ЗША Джозеф Байдэн і яго напарніца па перадвыбарнай гонцы Камала Харыс названы ўладальнікамі звання «Чалавек года» па версіі часопіса «Time». Інаўгурацыя 46-га Прэзідэнта ЗША адбылася 20 студзеня 2021 года. Джо Байдэн змяніў на гэтай пасадзе Дональда Трампа.

У красавіку 2023 года Байдэн вылучыў сваю кандыдатуру ў прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі на выбарах 2024 года. Пасля дэбатаў з Трампам у чэрвені 2024 года многія назвалі выступленне Байдэна няўдалым, у тым ліку з прычыны шматлікіх узроставых праблем са здароўем. Байдэна неаднаразова ўгаворвалі зняць сваю кандыдатуру. У выніку 21 ліпеня ён выйшаў з прэзідэнцкай гонкі і падтрымаў кандыдатуру Харыс.

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт сенатара ЗША Джо Байдэна (англ.) Афіцыйная біяграфія

Катэгорыя:Члены Дэмакратычнай партыі ЗША Катэгорыя:Сенатары ад штата Дэлавэр Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты ЗША Катэгорыя:Кабінет Барака Абамы Катэгорыя:Кавалеры грузінскага ордэна Перамогі імя Святога Георгія Катэгорыя:Старшыні камітэта па замежных справах Сената ЗША Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША (2020) Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША (2024)