Адрыен Себасцьян Перучэт Сілва (; нар. , , Францыя) — партугальскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2014—2018).

Адрыен нарадзіўся ў Францыі ў сям’і партугальца і францужанкі.

Кар’ера 31 жніўня 2017 года «Спортынг» дамовіўся з «Лестэр Сіці» аб продажы іграка за 22 млн еўра, але праз спазненне ў 14 секунд трансфер не быў здзейснены да закрыцця трансфернага акна, а Сілва згубіў права выступаць за любы клуб да студзеня 2018 года.

31 студзеня 2019 года быў арандаваны «Манака», у той час як у адваротным кірунку перайшоў Юры Тылеманс«Лестер» арендовал Тилеманса. Адриен Силва перешел в «Монако». by.tribuna.com.. Па заканчэнні сезона 2018/19 вярнуўся з арэнды ў «Лестэр Сіці», аднак у жніўні 2019 года зноў далучыўся да манегаскаў«Монако» арендовал у «Лестера» Адриена Силву до конца сезона. by.tribuna.com., гуляў за «Манака» да чэрвеня 2020 годаСлимани, Бакайоко, Бенальо и еще 3 игрока покинули «Монако». by.tribuna.com..

У кастрычніку 2020 года разарваў кантракт з «Лестэр Сіці» і падпісаў двухгадовае пагадненне з «Сампдорыяй». Пакінуў клуб у студзені 2022 года і хутка стаў іграком «Аль-Вахды» з ААЭ, дзе выступаў да канца сезона 2022/23.

Дасягненні Чэмпіён Еўропы: 2016 Чэмпіён Ізраіля: 2011 Уладальнік Кубка Партугаліі (3): 2008, 2012, 2015

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Партугаліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Партугаліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Спортынг Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Акадэміка Каімбра Катэгорыя:Ігракі ФК Макабі Хайфа Катэгорыя:Ігракі ФК Лестэр Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Манака Катэгорыя:Ігракі ФК Сампдорыя Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Вахда Абу-Дабі Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па футболе