Стэфан Карым Эль-Шаараві (; ; нар. , Савона) — італьянскі футбаліст егіпецкага паходжання, нападнік клуба «Рома» і нацыянальнай зборнай Італіі.

Кар’ера

«Джэноа» Эль-Шаараві пачаў сваю кар’еру ў моладзевай камандзе клуба «Джэноа» ва ўзросце чатырнаццаці гадоўThe Little Pharoah with a big reputation. Yahoo! Sports..

21 снежня 2008 года, калі яму было 16 гадоў і 55 дзён, ён дэбютаваў у чэмпіянаце, згуляўшы дзесяць хвілін у выязным матчы супраць «К’ева», стаўшы чацвёртым самым маладым іграком у гісторыі Серыі АOlivera lancia il Genoa Il Chievo sprofonda. La Gazzetta dello Sport..

«Мілан» 25 чэрвеня 2011 года эль-Шаараві падпісаў кантракт з клубам «Мілан»Stephen El Shaarawy completes AC Milan transfer. Goal.com..

18 верасня 2011 года Стэфан дэбютаваў у новай камандзе ў матчы супраць «Напалі», дзе міланцы трывалі паражэнне з лікам 3:1El Shaarawy: I had a great first season at AC Milan. Goal.com. Праз тры дні, выйшаўшы на замену Алешандрэ Пату, эль-Шаараві забіў свой першы гол за клуб у матчы супраць «Удынезэ»Udinese vs AC Milan Report. Goal.com.. Пасля таго, як пайшоў з клуба Златана Ібрагімавіча Стэфан стаў сапраўдным лідарам каманды.

Міжнародныя выступы 15 жніўня 2012 года Стэфан дэбютаваў у складзе зборнай Італіі ў таварыскім матчы супраць зборнай АнглііEngland 2–1 Italy. BBC Sport..

Дасягненні «Шанхай Шэньхуа»:

Уладальнік Кубка Кітая: 2019

«Рома»:

Пераможца Лігі канферэнцый: 2022

Крыніцы

Спасылкі

Профіль на афіцыйным сайце «Мілана» Статыстыка на National Football Teams Статыстыка на FIFA

Катэгорыя:Футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:Ігракі ФК Шанхай Шэньхуа Катэгорыя:Ігракі ФК Манака Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Падова Катэгорыя:Ігракі ФК Джэноа