Лінія Гіндэнбурга — працяглая сістэма абарончых збудаванняў на паўночным усходзе Францыі падчас Першай сусветнай вайны. Лінія была пабудавана немцамі зімой 1916—1917. Яна працягнулася на 160 км ад Ланса (каля Араса) да ракі Эна каля Суасона.
Рашэнне пра будаўніцтва абарончай лініі прынялі Паўль фон Гіндэнбург і Эрых Людэндорф падчас бітвы на Соме.
Будаўніцтва лініі дазволіла, выпрастаўшы лінію фронту, скараціць яго даўжыню на 50 км, у выніку вызвалілася 13 дывізій для вырашэння іншых задачGilbert, Martin. .
На лініі Гіндэнбурга былі збудаваныя бетонныя бункеры і кулямётныя агнявыя кропкі, працягнуты калючы дрот у некалькі радоў, абсталяваны тунелі, траншэі і бліндажы для пяхоты.
Лінія падзялялася на 5 частак, названых у гонар герояў германскага эпасу (пералічаныя з поўначы на поўдзень): Пазіцыя «Вотан» (: ад наваколля сучаснага Ліля да Сен-Кантэна). Пазіцыя «Зігфрыд» (, не блытаць з лініяй Зігфрыда!). Пазіцыя «Альберых» () Пазіцыя «Брунхільда» () Пазіцыя «Крымхільда» () Пазіцыя «Зігфрыд» лічылася самай моцнай.
Адступленне на лінію Гіндэнбурга пачалося ў лютым 1917 года з прымяненнем тактыкі «выпаленай зямлі». Нямецкае камандаванне думала, што новая лінія абароны непрыступная, аднак ужо ў ходзе бітвы пры Камбрэ ў 1917 годзе брытанскія войскі пры падтрымцы танкаў прарвалі абарону, а ў час бітвы за лінію Гіндэнбурга (Стодзённае наступленне) ў 1918 годзе яна была пераадоленая.
Гл. таксама Лінія Мажыно Лінія Зігфрыда Лінія Манэргейма Лінія Сталіна Лінія Молатава Лінія Салпа Атлантычны вал
Зноскі
Спасылкі The Hindenburg Line: The Apotheosis of German Fortifications on the Western Front in the Great War Sir Raymond Edward Priestley, Breaking the Hindenburg line : the story of the 46th (North Midland) Division / with an introduction by G. F. Boyd (1919 г.)
Катэгорыя:Абарончыя лініі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Францыя ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Германія ў Першай сусветнай вайне