Баламбер () — цар гунаў другой паловы IV стагоддзя.

Баламбер згадваецца толькі ў гісторыка Іардана у яго працы «Гетыка». Ён расказвае, што Баламбер з войскам напаў на остготаў і неўзабаве скарыў іх. Сярод прычын гэтага нападу Іардан называе вестку пра раненне караля остготаў Германарыха і ўкрыжаванне Віцімірам караля антаў Божа з сынамі і сямюдзесяццю старэйшынаміИордан. «Гетика», 245—249. Перевод Е. Ч. Скржинской..

Аднак па думцы Е. Ч. Скржынскай, звесткі пра Баламбера здаюцца гістарычна малаімавернымі, бо ёсць сур'ёзныя разыходжанні з аповедам «Рымскай гісторыі» Аміяна МарцэлінаКомментарий 390 к «Гетике»..

Літаратура Peter J. Heather: The Goths. Oxford 1996. Otto J. Maenchen-Helfen: Die Welt der Hunnen. Wiesbaden 1997 Edward A. Thompson: The Huns. Oxford 1999.

Катэгорыя:Гуны