Алег Аляксандравіч Стахо́віч (нар. ) — беларускі архітэктар. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1970).

Біяграфія Нарадзіўся ў былой вёсцы Горкі-Абчак (Мінскі раён Міскай вобласці). Сын пісьменніка Алеся Стаховіча. Скончыў у 1959 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Да 1990 года працаваў у Мастацкім фондзе БССР пры Беларускім саюзе мастакоў. Кіраўнік уласнай творчай майстэрні.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі (Дзяржаўная прэмія БССР 1970 года), галоўны ўваход у выглядзе зоркі ў мемарыяльны комплексе Брэсцкая крэпасць-герой. Аўтар архітэктурна-скульптурнай кампазіцыі «Гадзіннік» на тэрыторыі завода «Палімір» у горадзе Наваполацк Віцебскай вобласці, інтэр’ераў заводскага Палаца культуры (1980-я гады).

Літаратура

Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 7. — Минск, 2008. Минская область : энциклопедия. [В 2 т.] Т. 2. — Минск, 2007.

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя