Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Мінкавічы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя У цэнтры вёскі. Пабудавана ў пачатку 20 ст. з дрэва як стараабрадніцкая.
Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Невялікі храм вырашаны прамавугольным зрубам, накрытым двухсхільным дахам. Над франтонам галоўнага фасада ўзведзена чатырохгранная званіца з цыбулепадобнай галоўкай, над алтарнай часткай — макаўка. Уваход аформлены двухслуповым ганкам з двухсхільным пакрыццём. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з аканіцамі.
Літаратура
— С. 153 Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Храмы Браслаўскага раёна Катэгорыя:Мінкавічы (Браслаўскі раён) Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Стараверскія храмы Беларусі