Ядвігін Ш., сапраўднае імя Антон Іванавіч Ляві́цкі () — беларускі , , фельетаніст, , , , літаратуразнавец, палітык, адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы.

Яго літаратурная творчасць шматжанравая. Ён вядомы як аўтар баек у прозе, лірычнага апавядання, сатырычнай замалёўкі, дарожных нататкаў, фельетона, мастацкай публіцыстыкі, мемуараў. Вялікае значэнне для станаўлення буйной празаічнай формы беларускай літаратуры меў яго раман «Золата». Творчасць Ядвігіна Ш. адыграла значную ролю ў фарміраванні норм беларускай літаратурнай мовы, удасканаленні сістэмы яе стылістычных сродкаў, пашырэнні выяўленчых магчымасцей.

Біяграфія

Раннія гады і адукацыя

Нарадзіўся 4 студзеня 1869 года (паводле Юліянскага календара) у маёнтку Добасна Рагачоўскага павета (цяпер — Кіраўскі раён) у сям’і Яна і Вольгі Лявіцкіх, якія мелі таксама дачку Эву, Ян служыў эканомам маёнтка. Пазней у 1870-я гады бацька быў ляснічым графа Тышкевіча і жыў у Пяршаях цяперашняга Валожынскага раёна.

Тут у 1877—1878 гадах Антон Лявіцкі вучыўся ў нелегальнай школе ў Люцінцы, якую арганізавала дачка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча — Цэзарына. Пазней пра гэты пэрыяд ён успамінаў:

Неўзабаве сям’я Лявіцкіх пераехала ў Карпілаўку на Міншчыне. Пасля паспяхова скончыў Мінскую губернскую гімназію і паступіў на Маскоўскага ўніверсітэта.

8 сакавіка 1890 года за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях быў арыштаваны і зняволены на некалькі месяцаў у , за чым паследавала выключэнне з універсітэта. У турме ён пераклаў папулярнае на той час апавяданне «Сігнал», выдадзенае ў Маскве ў 1891 годзе. У часе зняволення стаў сведкам зладжанага студэнтамі-араштантамі канцэрту, на якім са сваімі нацыянальнымі песнямі і танцамі выступалі рускія, украінцы, літоўцы, латышы, каўказцы і палякі. Пасля канцэрту члены Мінскага зямляцтва вырашаюць заснаваць першы беларускі гурток моладзі ў Маскве.

Па вызваленні з турмы Антон Іванавіч Лявіцкі не дамагаецца аднаўлення ва ўніверсітэце. Ён здае экзамен на аптэкарскага практыканта, праходзіць практыку ў адной з маскоўскіх аптэк і выяжджае на Беларусь, дадому ў фальварак Карпілаўку. Тут ад цяжкай хваробы памірае яго бацька, а неўзабаве здараецца пажар, які знішчыў бацькоўскі дом. Тут ён будуе для сям’і невялікую хатку з двух пакояў і кухні, а сам адпраўляецца ў Мінск і здае экзамен на аптэкара. Пасля непрацяглай практыкі пераводзіцца ў Радашковічы, дзе працуе памочнікам правізара і будуе Карпілаўскі дом.

Радашковіцкі гурток інтэлігенцыі

У Радашковічах Ядвігін Ш. стаў сябрам гуртка мясцовай інтэлігенцыі, браў удзел у літаратурных вечарынах — дэкламаваў вершы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Францішка Багушэвіча. У 1892 (паводле іншых звестак у 1893) напісаў камедыю «Злодзей», якую з ініцыятывы Яна Якуба Офенберга, аднаго з арганізатараў Радашковіцкага гуртка беларусаў-інтэлігентаў, меркавалася паставіць на платнай маёўцы, а збор са спектаклю перадаць на адкрыццё местачковай лякарні. Сакратар Маскоўскага этнаграфічнага таварыства М. Янчук, які спрыяў справе культурнага адраджэння беларусаў і трымаў сувязь са студэнцкімі зямляцтвамі ўніверсітэта і сельскагаспадарчай акадэміі (студэнтам апошняй быў Ядвігін Ш.), імкнуўся атрымаць дазвол цэнзуры на выданне п’есы і на пастаноўку яе на сцэне, аднак так і не дамогся гэтага. Тым не менш, у 1892 годзе было вырашана паставіць п’есу без цэнзурнага дазволу.

За колькі дзён да маёўкі была празначана генеральная проба. Але да судовага следчага, нібыта ў госці, прыехаў з Вілейкі павятовы пракурор, які дазнаўся пра пастаноўку п’есы, што не прайшла цэнзуры. Пракурор даў зразумець следчаму, што спектакль, яшчэ і на забароненай тады беларускай мове, можа прынесці ўсёй мясцовай адміністрацыі вялікія прыкрасці. Пасля такога папярэджання пракурора спектакль так і не адбыўся. Сама камедыя ў свой час не была надрукаваная, а рукапіс не захаваўся. Як адзначаў беларускі драматург Францішак Аляхновіч у сваёй манаграфіі «Беларускі тэатр», рукапіс камедыі да Другой сусветнай вайны захоўваўся ў архіве Рамуальда ЗямкевічаАляхновіч, Ф.. Беларускі тэатр // Спадчына. — Мн.: 1991. — № 1. — С. 37.Беларускі тэатр.

Шлюб і вяртанне ў Карпілаўку

У 1894 годзе Антон Лявіцкі пабраўся шлюбам з радашковіцкай швачкай Люцыяй Аляксандраўнай Гнатоўскай, якая па сканчэнні віленскай школы крою і шыцця працавала ў мястэчку. Па ўспамінах дачкі, Ванды Лявіцкай, Люцыя была маладзейшая за свайго мужа на пяць гадоў. У шлюбе нарадзілася чацвёра дзяцей: Ванда, Лявон, Вацлаў і Казімір.

Тым часам Антон Лявіцкі ужо загадваў крамай-каапэрацыяй запаснога насення землеўласнікаў, бо па стане здароўя мусіў адмовіцца ад аптэкарства. Аднак, пагарэўшы на пасадзе крамніка, даклаўшы, каб развязацца з ёю, нямала сваіх грошай, Ядвігін Ш. пераехаў назад у Карпілаўку, дзе пачаў займацца садоўніцтвам і літаратурнаю творчасцю.

У 1903—1904 гадах супрацоўнічаў з мінскімі і віленскімі прагрэсіўнымі выданнямі: выступаў з апавяданнямі, публіцыстычнымі артыкуламі і карэспандэнцыямі мясцовага характару на рускай і польскай мовах, дзе закранаў пытанні нацыянальнага кшталту, праблему перыядычных выданняў на роднай мове, сялянскага жыцця і інш., якія, аднак, асаблівай вядомасці яму не прынеслі. Першае апавяданне Ядвігіна Ш. на беларускай мове, якое мела назву «Суд», было надрукаванае ў трэцім нумары газеты «Наша доля» 20 верасня 1906 годаЯдвігін Ш. // , якое ў 1910 годзе было перакладзена на ўкраінскую мову з прыхільнымі водгукамі аб аўтары як аб арыгінальным беларускім празаіку. Таксама тагачасная беларуская крытыка не ўнікнула адзначыць у ім талент сатырыка і гумарыста.

Маёнтак Ядвігіна Ш. часта наведваў сын суседа-арандатара Дамініка Луцкевіча па імені Ян, які пазней стане буйнейшым беларускамоўным паэтам XX стагоддзя пад псеўданімам Янка Купала. Пра сустрэчы з Антонам Лявіцкім ён пазней успамінаў:

Адзіная дачка Ядвігіна Ш., Ванда Лявіцкая, пра сустрэчы яе бацькі з Янкам Купалам успамінала:

Сталая літаратурная дзейнасць

У 1909—1910 г. жыў у Вільні, працаваў сакратаром, а затым — загадчыкам літаратурнага аддзела «Нашай нівы». Шмат піша і друкуецца. У 1913 г. працаваў у рэдакцыі газеты «Беларус». На гэты час прыпадае найбольш плённы ў жыцці пісьменніка перыяд 1906—1914 гадоў.

Увесну 1910 года пісьменнік здзяйсняе сваю даўнюю мару — павандраваць пешшу па Беларусі. Ён пешшу з Вільні да Карпілаўкі праходзіць больш за 500 км. У сваіх падарожных нататках, апублікаваных у «Нашай Ніве» пад назваю «Лісты з дарогі», Ядвігін Ш. распавядае пра мястэчкі і вёскі, цікавых людзей, што сустракаліся яму на шляху, а таксама разважае над эканамічнымі і сацыяльнымі праблемамі беларускага сялянства, выказвае шмат думак пра родную мову і народную асвету.

Адзін за адным — у 1912 годзе «Бярозкі», а ў 1914 годзе «Васількі» — выйшлі два зборнікі апавяданняў пісьменніка. Апошні з іх быў выдадзены ў друкарні Марціна Кухты пры грашовай падтрымцы княгіні Магдалены Радзівіл

З лістапада 1913 года да студзеня 1915 года Ядвігін Ш. пераяжджае з Вільні ў Мінск, дзе арганізоўвае і становіцца тэхнічным рэдактарам штомесячных беларускіх часопісаў: сельскагаспадарчага «Саха» і для дзяцей і моладзі «Лучынка».

У часе Першай сусветнай вайны працуе ў Мінскім цэнтральным бюро працы і кіраўніком швацкіх майстэрняў вайсковага рыштунку. Арганізаваў беларускае таварыства дапамогі ахвярам вайны, дзе пазнаёміўся з Максімам Багдановічам, ставіў спектаклі.

З восені 1916 да лютага 1917 года Ядвігін Ш. і Максім Багдановіч сустракаліся амаль штодня: у беларускай кнігарні, у «Беларускай хатцы» і на вуліцах Мінска. Пазней ён наведаў маёнтак пісьменніка ў Карпілаўцы. М. Багдановіч перакладаў на ўкраінскую мову творы Ядвігіна Ш.: «Зарабляюць», «З бальнічнага жыцця», «Падласы», «Рабы», «Вяселле», «Скакатушка», «Васількі», «Гадунец», «Чортава ласка», «Дачэсныя», «Ліст сабакі» да рэдакцыі «Нашай Нівы», «Сіло», «Награда» і «Сабачая служба».

Падчас Першай сусветнай вайны ў Карпілаўцы працаваў прытулак для дзяцей бежанцаў, дзе ўся праца з дзецьмі вялася па-беларуску. Ёсць меркаванне, што менавіта паездка ў Карпілаўку падштурхнула М. Багдановіча да пачатку працы па напісанні беларускага буквараБеларуская літаратура: Падручнік для 10 кл. /В. Я. Ляшук, А. А. Майсейчык, К. М. Мароз і інш. Пад рэд. В. Я. Ляшук. — Мн.: Рэдакцыя часопіса «Крыніца», 1997. — 608 с.: іл..

У часе вайны Ядвігін Ш. захварэў на сухоты горла. У 1918 годзе яго стан рэзка пагоршыўся, што вымусіла яго легчы на лячэнне ў Мінскі шпіталь, а потым выехаць на жыхарства ў Карпілаўку. Праз некаторы час пісьменнік пачынае супрацоўнічаць з газетай «Беларус», друкуе там свой раман «Золата» (1920) — адзін з першых твораў буйнога эпічнага жанру ў беларускай літаратуры. Увосені 1920 года Ядвігін Ш. прыязджае ў Вільню і рыхтуе да выдання свае «Успаміны», першую частку якіх выдае ў 1921 годзе.

У пачатку 1922 года здароўе пісьменніка значна пагоршылася і 24 лютага ў адным са шпіталяў Вільні ён памёр. Пахаваны ў Вільні на могілках Росы на літарацкай горцы.

Палітычная дзейнасць У сакавіку 1917 году Антон Лявіцкі ўдзельнічаў у З’ездзе беларускіх арганізацый, працаваў у яго камісіі друку і земскай камісіі. У ліпені 1917 — актыўны ўдзельнік З’езду беларускіх арганізацый і партый, абраны ў выканаўчы камітэт Цэнтральнай Рады Беларускіх Арганізацый. У кастрычніку 1917 стаў сябрам выканаўчага камітэту Вялікай Беларускай Рады. З сакавіка 1918 года — сябра Рады БНР.

Адзін з заснавальнікаў Беларускай народнай партыі сацыялістаў і партыі «Зялёны Дуб».Яны былі першыя: Антон Лявіцкі

Псеўданім Паходжанне псеўданіма Антона Лявіцкага — Ядвігін Ш. — у 1968 годзе раскрыла дачка пісьменніка Ванда Лявіцкая. Яна паведаміла, што ў маладосці бацька быў моцна закаханы ў нейкую Ядвігу Шабуневіч з Радашковічаў. Пасля яны рассталіся. Першае каханне асела назаўсёды, і калі ён пачаў друкавацца, не раздумваючы ўзяў сабе за псеўданім імя і скарочанае да адной літары прозвішча былой каханай.

Зрэшты, у літаратуразнаўстве існавалі і іншыя версіі. Паводле Уладзіміра Содаля, пасля публікацыі абразка «Суд», на пытанне чаму ён падпісаны такім псеўданімам аўтар жартаўліва адказваў: «Вот я вам кажу ў хаце — ша! Дык і — Ша…».

Прыяцелька Антона Лявіцкага Зоська Верас расказвала, што нібыта яму вельмі падабалася адна з унучак Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ці хтось іншы ў Люцінцы, каго звалі Ядвіга. Закахаўшыся яшчэ ў гады навучання ў школе Камілы Марцінкевіч, ужо дзецюком ён нібыта наведваўся да той Ядвігі. Найчасцей позна ўвечары, калі ў хаце ўсе спалі. Патрывожаная Ядвіга скрозь сон пыталася «Хто тут?». Малады Лявіцкі, прыклаўшы палец да вуснаў шаптаў «Ядвіга, ша, ціха… Гэта я…».

Гэтак жа тлумачыць гісторыю псеўданіма і Хведар Ільяшэвіч, аўтар кнігі «Антон Лявіцкі. Жыццё і літаратурная творчасць». Згадваючы запісы Ядвігіна Ш. у «Лістах з дарогі», даследнік звяртае ўвагу на цікавае прызнанне Лявіцкага:

Перачытваючы згаданы запіс, Хведар Ільяшэвіч выказаў меркаванне:

Часам Ядвігін Ш. вар’іраваў свой псеўданім, скарачаў яго да ініцыялаў, падпісваў творы ды розныя допісы аднымі толькі ініцыяламі — «Я. Ш.», «Ja.», «Sz.», «Ja.», «Š», «Ša», «Sz». Як адзначае Янка Саламевіч, цікавым фактам з’яўляецца тое, што некаторыя чыноўнікі Міністэрства культуры памылкова вымаўлялі яго псеўданім як Ядвігін Трэці.

Сям’я

З жонкай Люцыяй Аляксандраўнай Лявіцкай (народжанай Гнатоўскай; 1874, Вільня — 20.4.1945, Нежын) мелі чатырох дзяцей: Ванду, Лявона, Вацлава і Казіміра.

Пасля смерці пісьменніка ў 1928 годзе яго жонку раскулачыліЯдвігін Ш. // spadchyna.net, яна памерла ў 1945 годзе ў вялікай галечы ў Нежыне. Сыны Ядвігіна Ш. — Вацлаў і Казімір — былі сасланыя і на Беларусь не вярнуліся. Старэйшы сын Лявон загінуў у часе Другой сусветнай вайны. Адзіная дачка пісьменніка, Ванда Лявіцкая, якая ўвосені 1917 года пабралася шлюбам з беларускім нацыянальным дзеячам Язэпам Лёсікам, загінулым у 1940 годзе ў саратаўскай турме, адправілася за мужам у ссылку. У іх было трое дзяцей: Юрась, інжынер-энергетык, жыў у Армавіры; Алеся, настаўніца, — у мястэчку Стаўрапольскага края; Люцыя, настаўніца, — у Ліпецку.