Бар'ерная сінхранізацыя — метад сінхранізацыі ў размеркаваных вылічэннях, пры якім выкананне паралельнага алгарытму або яго часткі можна падзяліць на некалькі этапаў, падзеленых бар'ерамі. У прыватнасці, з дапамогай бар'ера можна арганізаваць пункт збору частковых вынікаў вылічэнняў, у якім падводзіцца вынік этапу вылічэнняў. Выкарыстанне бар'ераў як прымітываў сінхранізацыі асабліва карысна пры цыклічнай арганізацыі этапаўВладимир Галатенко, Барьеры, Лекция 2: Средства синхронизации потоков управления, ИнтуитBarrier (.R. K. Karmani et al., Barrier Synchronization Pattern , 2009.

Бар'ер для групы патокаў (або працэсаў) у зыходным кодзе азначае, што кожны паток (працэс) павінен спыніцца ў гэтай кропцы і пачакаць дасягнення бар'ера усімі патокамі (працэсамі) групы. Калі ўсе патокі (працэсы) дасягнулі бар'ера, іх выкананне працягваеццаUsing Barrier Synchronization, Oracle.

Некаторыя асяроддзя паралельных вылічэнняў, напрыклад, OpenMP і Cilk, маюць няяўныя бар'еры ў семантыцы сваіх паралельных цыклаў і блокаў кода.

Катэгорыя:Патокі кіравання Катэгорыя:Паралельныя вылічэнні