Брэ́сцкі абласны́ камітэ́т Камуністы́чнай па́ртыі Белару́сі — орган кіравання Брэсцкай абласной партыйнай арганізацыяй КП Беларусі (1939—1991 гады).
Брэсцкая вобласць утворана 4 снежня 1939 года на тэрыторыі былога Палескага ваяводства Польшчы, далучанага да СССР у верасні 1939 года. Цэнтр — Брэст.
Сучасныя абрысы вобласць набыла ў 1954 годзе.
Першыя сакратары абкама Мікалай Васілевіч Кісялёў (4 снежня 1939 г. — кастрычнік 1940 года) Міхаіл Мікалаевіч Тупіцын (кастрычнік 1940 — чэрвень 1941 года) (падпольны) Сяргей Іванавіч Сікорскі (красавік 1943 — ліпень 1944 года) Міхаіл Мікалаевіч Тупіцын (ліпень 1944 — кастрычнік 1946 года) Васіль Яфімавіч Чарнышоў (кастрычнік 1946 — 1948 год) Фёдар Пахомавіч Сіляеў (1948 — 1952 год) Ціхан Якаўлевіч Кісялёў (1952 — жнівень 1955 года) Пётр Міронавіч Машэраў (жнівень 1955 — красавік 1959 года) Аляксей Аляксеевіч Смірноў (красавік 1959 — студзень 1963 года) (сельскі) Уладзімір Андрэевіч Мікуліч (студзень 1963 — 10 студзеня 1964 года) (прамысловы) Леў Паўлавіч Мятліцкі (студзень 1963 — 10 студзеня 1964 года) Уладзімір Андрэевіч Мікуліч (10 студзеня 1964 года — сакавік 1977 года) Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў (сакавік 1977 — 28 лютага 1987 года) Анатоль Антонавіч Зеляноўскі (28 лютага 1987 — ліпень 1991 года) Павел Паўлавіч Дубіна (ліпень — жнівень 1991 года)
Літаратура Центральный комитет КПСС, ВКП(б), РКП(б), РСДРП(б): Историко-биографический справочник / Сост. Ю. В. Горячев. М., 2005.
Катэгорыя:Гісторыя Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Абласныя камітэты КПБ Катэгорыя:З’явіліся ў 1939 годзе