міні|Абвал на гары Эйгер, Швейцарыя Абва́л — раптоўны адрыў і падзенне вялікіх масаў горных парод са стромкіх схілаў гор, рачных далін, абразійных марскіх берагоў. Здараюцца ад страты счаплення ці часовай апоры горных парод у выніку іх выветрывання, падмывання ці размыву, сейсмічных штуршкоў. Абрынутыя масы акумулююцца як завал.
У выніку буйнейшага Усойскага абвалу, на р. Мургаб (аб'ём пароды 2,2 млрд м), які здарыўся ў 1911 годзе, утварылася Сарэзскае возера на Паміры.
Літаратура
Славутасці
Катэгорыя:Стыхійныя бедствы Катэгорыя:Геалагічныя працэсы