Караку́ль () — бяссцёкавае возера, знаходзіцца ў паўночнай частцы Паміра, на поўдзень ад Заалайскага хрыбта, найбуйнейшае возера на тэрыторыі Таджыкістана (Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць).
Возера знаходзіцца ў плоскай горнай катлавіне на вышыні 3914 м, акружана пустэльнымі скалістымі хрыбтамі. Найбольшая даўжыня возера — 33 км, шырыня — 24 км. Плошча паверхні — 380 км².
Паўвостраў, які выступае з поўдня, і востраў прамавугольнай формы каля паўночнага берага падзяляюць возера на дзве часткі — мелкаводную (глыбіня да 22,5 м) ўсходнюю са шматлікімі дробнымі залівамі і плоскімі мысамі і больш глыбокую заходнюю, глыбіня якой даходзіць да 236 м. Шырыня праліва паміж дзвюма часткамі — 1 кіламетр. З паўднёвым берагам востраў злучаецца вузкай касой. Даўжыня вострава (мае назву ПаўночныСловарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.) — 8 км, шырыня — 4 км.
У Каракуль ўпадаюць рэкі Караджылга, Караарт і Музкол. Возера пакрытае лёдам з лістапада па красавік.
Літаратура
Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. География. Современная иллюстрированная энциклопедия / Под редакцией проф. А. П. Горкина. — М.: Росмэн, 2006.
Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры Катэгорыя:Азёры Таджыкістана