Ваенна-паветраная акадэмія імя Ю. А. Гагарына () — расійская вышэйшая ваенная навучальная ўстанова, прызначаная для падрыхтоўкі камандных кадраў Ваенна-Паветраных Сіл, размяшчалася ў пасёлку Моніна Маскоўскай вобласці.
Ваенна-паветраная акадэмія з'яўлялася адной з вядучых ваенных устаноў прафесійнай адукацыі ў вобласці падрыхтоўкі ваенных кадраў вышэйшага звяна для Ваенна-паветраных сіл і рыхтавала авіяцыйныя кадры для прызначэння на пасады камандзіраў і начальнікаў штабоў авіяцыйных частак і злучэнняў, часцей авіяцыйнага тылу, сувязі і радыётэхнічнага забеспячэння, старэйшых штурманаў авіяцыйных частак і злучэнняў, афіцэраў штабоў авіяцыйных аб'яднанняў.
Сярод выпускнікоў Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына каля 700 Герояў Савецкага Саюза (у тым ліку тройчы Герой Савецкага Саюза Кажадуб І. М. і 39 двойчы Герояў Савецкага Саюза), больш за 10 лётчыкаў-касманаўтаў Расіі і замежныя касманаўты — Фам Туан, Зігмунд Ен, Уладзімір Рэмек. У ёй навучалася таксама звыш 2000 замежных ваенных спецыялістаў з 21 краіны.http://www.9maya.ru/2009/05/12/voenno-vozdushnaya-akademiya-imeni-yua-gagarina.html Ваенна-паветраная акадэмія.
У гутарковай мове акадэмію звычайна называюць Гагарынскай акадэміяй, Акадэміяй Гагарына ці Монінскай акадэміяй.
Скасавана загадам Мінабароны РФ ад 12 ліпеня 2011 г. N 1136. Навучанне слухачоў перададзена ў Ваенны авіяцыйны інжынерны ўніверсітэт у ВаронежыПриказ_Минобороны РФ от 12.07.2011 № 1136.
Гісторыя Ваенна-паветраная акадэмія ажыццяўляла падрыхтоўку камандных кадраў для Ваенна-паветраных сіл; з'яўлялася навуковым цэнтрам па распрацоўцы праблем аператыўнага мастацтва і тактыкі ваенна-паветраных сіл, тактыкі родаў авіяцыі.
Акадэмія створана ў сакавіку 1940 года на базе курсаў удасканалення начсастава Ваенна-паветранай акадэміі імя М. Я. Жукоўскага. Атрымана найменне Ваенная акадэмія каманднага і штурманскага складу ВПС Чырвонай Арміі.
29 сакавіка 1940 года са складу акадэміі вылучыліся аператыўны, камандны і штурманскі факультэты, утварыўшы Ваенную акадэмію камандна-штурманскага складу з месцазнаходжаннем у пасёлку Моніна Маскоўскай вобласці.
З 1946 года называецца Ваенна-паветранай акадэміяй. У 1968 годзе ёй прысвоена імя Ю. А. Гагарына.
У складзе акадэміі станам на 1990 год існавалі 2 асноўныя факультэты па трох камандна-штабных, адной штабной і адной штурманскай спецыяльнасцях; факультэт завочнага навучання; факультэт перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі афіцэрскага складу, ад'юнктура, 26 кафедраў, навучальныя лабараторыі і кабінеты.
Пры акадэміі маецца музей, дзе экспануецца авіяцыйная тэхніка — ад біпланаў Першай сусветнай вайны да сучасных звышгукавых лятальных апаратаў, розныя авіяцыйныя рухавікі, узоры авіяцыйнага ўзбраення і абсталяванні.
У 2008 годзе Распараджэннем Урада РФ ад 7 сакавіка 2008 г. № 283-р аб'яднана з ВПІА імя прафесара М. Я. Жукоўскага. Назва новай аб'яднанай акадэміі — Ваенна-паветраная акадэмія ордэнаў Леніна і Кастрычніцкай рэвалюцыі Чырванасцяжная імя прафесара М. Я. Жукоўскага і Ю. А. Гагарына.Распараджэнне Ўрада РФ ад 07.03.2008 N 283-р.
Загадам Мінабароны РФ ад 12 ліпеня 2011 г. N 1136 «Аб мерах па ўдасканаленні сістэмы падрыхтоўкі кадраў у ваенных адукацыйных установах вышэйшай прафесійнай адукацыі Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі» Ваенна-паветраная акадэмія імя Ю. А. Гагарына была закрыта, а навучанне слухачоў было перададзена ў Ваенны авіяцыйны інжынерны ўніверсітэт у ВаронежыЗагад Мінабароны РФ ад 12.07.2011 № 1136.
Узнагароды Ордэн Чырвонага Сцяга (1945) Ордэн Кутузава I ступені (1968) Ордэн «Народная рэспубліка Балгарыя I ступені» (1970) Ордэн «За заслугі перад народам і Айчынай» у золаце (ГДР, 1972) Ордэн «Сцяг працы I класа» (Польшча, 1973) Ордэн Чырвонага Сцяга (Чэхаславакія, 1978) Ордэн Баявога Чырвонага Сцяга (Манголія, 1979) Ордэн Вайсковай Доблесці I ступені (В'етнам, 1983) Ордэн Чырвонага Сцяга (Венгрыя, 1988) Медаль «За заслугі перад ЧНА» I ступені (Чэхаславакія, 1990) Ордэн Антоніа Масеа (Куба, 1991)Авиация: Энциклопедия. — М.: Большая Российская Энциклопедия. Главный редактор Г. П. Свищёв. 1994.
Гл. таксама Цэнтральны музей Ваенна-паветраных сіл РФ
Спасылкі
Катэгорыя:Авіяцыйныя навучальныя ўстановы Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Масквы Катэгорыя:Ваенныя вышэйшыя навучальныя ўстановы СССР Катэгорыя:Ваенна-паветраныя сілы СССР Катэгорыя:ВПС Расіі