«PARTY-zan фільм» («Партызан-фільм») — беларуская маладзёжная эксцэнтрычная камедыя паводле сцэнарыя Андрэя Курэйчыка. Год стварэння — 2016.

Сюжэт

Фільм — іранічны погляд на беларускі фільммейкінг як на фабрыку па вытворчасці кіно пра вайну. Героі фільму — праграміст, бізнесмэн і дзяўчына. Праграміст Дзяніс, спакойны ды разумны, нешта ўзламаў і прадаў танк, за што быў выгнаны з «Фангеймінга» і застаўся без працы. Прадпрымальнік Аляксей, імпульсіўны прыгажунчык, не самы ўдалы бізнесмэн — рознымі спосабамі спрабуе зарабіць грошай, але ўсюды прагарае. Тым не менш ён спрабуе зноў і зноў, бо жадае быць запатрабаваным, паспяховым і забяспечаным.

Аляксей і Дзяніс дзеля лёгкіх грошай сабраліся ўчыніць авантуру і зарабіць адразу шмат грошай. Каб ажыццявіць сваю задуму, яны прадстаўляюцца маскоўскай кінагрупе як беларускія кінапрадзюсары і бяруцца зняць для іх некалькі ваенных сцэн. Нечакана ў іх жыццё ўрываецца прыгожая і прадуманая Марта, дзяўчынка з Брэста. І ўсё пачынае ісці «не так». У цягніку Мінск – Брэст адзін з герояў забывае торбу з буйной сумай грошай. Модны маскоўскі рэжысёр і знакаміты аператар ужо прыехалі ў Беларусь, на пад'ездзе расійскія кіназоркі… І пачынаючым прадзюсарам цяпер свеціць сутыкненне з бандытамі і турма за махлярства.

Гісторыя стварэння Анансаванне поўнаметражнай стужкі пад працоўнай назвай «Партызан-фільм» прагучала ад рэжысёра Андрэя Курэйчыка 31 мая 2016 года падчас прэс-канферэнцыі. Па словах рэжысёра, фільм — спроба разабрацца, як у Беларусі можна зарабіць грошы ў галіне кінэматографу, пра тое, як у Беларусі здымаюць фільмы пра вайну. Бо Беларусь нярэдка ўспрымаюць як «фабрыку ваеннага кінематографу», што не зусім адпавядае рэчаіснасці. Пры гэтым сам рэжысёр не прымяншае значнасці падзей 1941 года.

Кастынг праводзіўся ў чэрвені. Галоўныя ролі выканалі ўзыходзячыя зоркі беларускага тэатра і кіно: Аляксандр Тарасаў, Аляксандр Душачкін і Аліса Аўчыннік. Для акцёра Рэспубліканскага тэатра юнага гледача Аляксандра Тарасава гэта стала першай галоўнай роляй у кіно. Ролю праграміста Дзяніса сыграў студэнт Акадэміі мастацтваў Аляксандр Душачкін. Таксама ў стужцы зняўся і шэраг зорак беларускага кіно. Як, напрыклад, , якая грае ролю заможнай гаспадыні кватэры, акцёры Аляксандр Ефрэмаў (мал.), Іван Шчатко, а таксама ўдзельнікі гурта «Neuro Dubel», пісьменнік Алег Грушэцкі, вядомыя акцёры мінскіх тэатраў.

Асноўныя здымкі праходзілі з 4 па 22 жніўня ў Мінску, Брэсце, і паміж Мінскам і Брэстам. Праходзілі на мінскіх і брэсцкіх вуліцах, у кафэ, бальніцы, на трасе і іншых пляцоўках. Увайшлі і кадры здымак фільма пра Брэсцкую крэпасць, рэканструкцыя абароны 22 чэрвеня 1941 года. Найбольш складанымі былі здымкі на лініі Сталіна, па прычыне велізарнай колькасці рэканструктараў, масовак, баталій, набору піратэхнікі і іншага. Некалькі сцэн было дазнята ў верасні, апошняя — 8 верасня. Усяго 16 змен. thumb|справа|220пкс|А.Курэйчык і Д.Фрыга падчас прэзентацыі фільма на «Лістападзе-2016» 23 кастрычніка рэжысёр Андрэй Курэйчык і прадзюсар Дзмітрый Фрыга прэзентавалі карціну на Міжнародным кінарынку KinoPoisk Film Market у Маскве.

25 кастрычніка ў мінскім кінатэатры Silver Screen удзельнікі незалежнага творчага аб'яднання «Без Буслоў Артс» прадставілі прадстаўнікам кінапракатных арганізацый да фільма (кароткі відэатрэйлер, прызначаны для рэкламавання будучага фільма).

6 лістапада стваральнікі карціны прэзентавалі фільм на мінскім міжнародным кінафестывалю «Лістапад-2016» у рамках Індустрыяльнай платформы «Дзень беларускіх ініцыятыў». Публіцы быў паказаны тызер-трэйлер да стужкі і пятнаццаціхвілінная вытрымка з фільма, якая раскрывае сюжэт.

У шырокі пракат фільма выйшаў 29 снежня.

Кадры са здымачнай пляцоўкі

Стваральнікі фільма

Здымачная група

thumb|справа|220пкс|Хлапушка да фільма Сцэнарыст: Андрэй Курэйчык, Сяргей Дзмітрэнка Рэжысёр-пастаноўшчык: Андрэй Курейчык Другія рэжысёры: Аляксандра Барысава, Сярней Дзмітрэнка Прадзюсары: Андрэй Курейчык, Дзмітрый Фрыга Крыатыўны прадзюсар: Дзмітрый Марынін Кампазітар: Дзмітрый Фрыга Аператар-пастаноўшчык: Мікіта Пінігін Гукарэжысёры: Яўген Рагозін, Дзмітрый Фрыга Мастак па грыму: Вераніка Сафонава Мастак па касцюмам: Юлія Пякіна

У ролях ПерсанажАкцёр Галоўныя ролі Дзяніс, IT-шнікАляксандр Душачкін Аляксей, бізнесмэнАляксандр Тарасаў МартаАліса Аўчыннік Другія ролі Гаспадыня кватэрыЭвеліна Сакура Начальнік службы бяспекі «Фангеймінга»Аляксандр Кулінковіч У эпізодах Жыхары памежнага раёнаГлеб, Марта і Вольга КурэйчыкіАлег ГрушэцкіНаталля НавоенкаЛіза Цюшкевіч Немецкія вайскоўцыЮры НавумаўЮры ЗінчанкаДзмітрый МарынінСяргей Уласаў ДоктарГенадзь Гатоўчыц

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы Андрэя Курэйчыка