3 рублі (тры рублі) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, якая выкарыстоўвалася ў якасці законнага плацежнага сродку з 1992 па 2001 год.

Гісторыя Банкнот наміналам 3 беларускія рублі ўведзены ў абарачэнне 25 мая 1992 года. На пярэднім баку банкнота размяшчалася выява баброў, на адваротным — выява Дзяржаўнага герба («Пагоні») і лічбавае абазначэнне наміналу. Выведзены з абарачэння 1 студзеня 2001 года3 рублі (1992).

Беларускія банкноты гэтага часу атрымалі народную назву «зайчыкі» за выявы жывёл на іх (на пярэднім баку купюры ў 1 рубель быў памаляваны заяц). Ідэя такога дызайну нарадзілася па матывах галандскіх гульдэнаў, а выявы жывёл былі ўзятыя мастаком Канстанцінам Хацяноўскім з энцыклапедыі «Звяры і птушкі нашай краіны» (1957)Полина Конога. Сага о рубле (руск.). 25.by. Издательский дом «Беларусь сегодня»..

Гэтыя плацежныя сродкі паступова замянілі сабой карткі спажыўца. Абменны курс савецкага рубля да «зайчыка» быў 1 да 10. Гэта значыць, што за 3 беларускія рублі трэба было аддаць 30 савецкіх.

Крыніцы

Катэгорыя:Банкноты Беларусі Катэгорыя:1992 год у Беларусі