Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Малешах — парафіяльная праваслаўная царква. Яна належыць да благачынія Бельск Падляскі Варшаўска-Бельскай дыяцэзіі Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.

Існуючая сёння царква была пабудавана ў пачатку 1950-х гадоў і асвячона ў 1954 годзе. Раней на тым жа месцы была цагляная царква, пабудаваная ў 1870 годзе і разбураная нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1944 годзе.

Сёння царква ўяўляе сабой драўляны будынак, зрубавай канструкцыі. У пярэдняй частцы знаходзіцца вежа прамавугольнай формы. Цынкавы дах. Вежа ўвянчаная купалам-цыбулінай. Вакол царквы мураваная сцяна з 1950-х гадоў.

Інтэр'ер быў грунтоўна адрамантаваны ў 1990-х гадах. Быў пазалочаны іканастас. У 2011-2012 гадах, адноўлены фасад, колер зменены са светла-карычневага на сіні.

Літаратура Wiadomości Polskiego Autokefalicznego Kościoła Prawosławnego nr 5/2012, Wydanie Warszawskiej Metropolii Prawosławnej, ISSN 02039-4499, s.14 Царкоўныя метрыкі царквы ў Малешах

Спасылкі Kościoły drewniane, Malesze Маляшы, Парафіяльная царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла

Катэгорыя:Храмы Святых Пятра і Паўла Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Падляскага ваяводства Катэгорыя:Храмы Варшаўска-Бельскай епархіі Катэгорыя:1954 год у Польшчы