Крушынная, Крушынная канава — рака ў Лельчыцкім і Жыткавіцкім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Прыпяць.

Даўжыня ракі 30 км. Плошча вадазбору 255 км². Пачынаецца за 4 км у напрамку на поўдзень ад пасёлка Слабада Лельчыцкага раёна. Вадазбор пераважна на тэрыторыі нацыянальнага парка «Прыпяцкі». У ніжнім цячэнні перасякае рэчышча ракі Свінавод. Упадае ў Прыпяць за 3 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Перароўскі Млынок.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Лельчыцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Прыпяці