Чы́сцік — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Заснаваны ў 1979 годзе для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Плошча заказніка складае 300 га.

Размешчаны на балотным масіве пераходнага тыпу Жукоўскае. Узгорыста-хвалістая азёрна-ледавіковая нізіна з камамі і забалочанымі азёрнымі катлавінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя забалочаныя і тарфяна-балотныя, глыбіня торфу да 5 м, у сярэднім 1,94 м.

Хваёва-кусцікава-сфагнавыя фітацэнозы з перавагай журавін. У Чырвонай кнізе рагулькі высокія, тафільдыя чашачкавая, марошка прысадзістая, гарычка крыжападобная.

Літаратура

Катэгорыя:Біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Віцебскага раёна Катэгорыя:Славутасці Віцебскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1979 годзе