Антонава — былы біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Заснаваны 20 верасня 1983 годзе з мэтай захавання ўнікальнай калоніі бабровых паселішчаўПостановление Совета Министров БССР от 20 сентября 1983 г. N 303 "О создании государственного зоологического заказника Антоново". Плошча заказніка складала 77 га. Размяшчаўся ў даліне рэк Гайна і Ілія на меліяраваных сельскагаспадарчых землях. На ўчастку дрэвава-кустовай балотнай расліннасці былі створаны 23 бабровыя запруды. Сустракаліся таксама андатра, выдра, норка, лось, вадаплаўныя і балотныя птушкі.
Ліквідаваны 27 снежня 2007 годаПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 27.12.2007 N 1833 «О республиканских заказниках».
Гл. таксама Спіс заказнікаў Беларусі
Літаратура
Катэгорыя:Былыя біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Лагойскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1983 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2007 годзе