Валянцін Уладзіміравіч Дудке́віч (нар. , г. ) — беларускі танцоўшчык, харэограф. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1986). Народны артыст Беларусі (1999).

Біяграфія Скончыў у 1961 годзе Беларускае харэаграфічнае вучылішча, у 1981 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1961 года артыст балета Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1969 года артыст балета, педагог-рэпетытар, рэжысёр-пастаноўшчык, мастацкі кіраўнік канцэртна-эстраднага бюро Беларускай філармоніі. З 1986 года мастацкі кіраўнік — дырэктар Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь.

Творчасць Веданне беларускага танцавальнага фальклору і беражлівае стаўленне да яго, вялікі творчы патэнцыял і неардынарныя арганізатарскія здольнасці дазволілі яму плённа працаваць у галіне развіцця і папулярызацыі народнага харэаграфічнага мастацтва. Сярод пастановак: канцэртныя праграмы «Свята», «Карагод сяброў», «Вечар памяці С.Дрэчына», беларускія народныя танцы «Кола», «Бульба», «Кадрыля на зэдліках», «Вясковыя гульні», «Каляды», «Арэлі», «Церніца», «Вечарына», «Спеў дубраў», «Кабеты і жаўнеры» і інш. У пастаноўках апошніх гадоў стварае танцавальныя нумары з драматургічным развіццём у жанры «фольк-балет». Імкнецца працягваць традыцыі прафесійнага харэаграфічнага мастацтва, закладзеныя А. Апанасенкам, С. Дрэчыным і інш.

Літаратура

Спасылкі Художественный руководитель Государственного ансамбля танца Беларуси, народный артист Беларуси Дудкевич Валентин Владимирович

Катэгорыя:Танцоўшчыкі Беларусі Катэгорыя:Танцоўшчыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Харэографы XX стагоддзя Катэгорыя:Харэографы XIX стагоддзя Катэгорыя:Харэографы Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі Катэгорыя:Постаці Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь