Ігнат Маркавіч Якубаў (, в. Роўкавічы, — люты ) — удзельнік барацьбы за Савецкую ўладу ў Беларусі.
Біяграфія
Член КПСС з 1903. У рэвалюцыйным руху з 1901 года. З 1903 рабочы Гомельскіх механічных майстэрняў Лібава-Роменскай чыгункі, стварыў і ўзначаліў бальшавісцкую ячэйку.
Удзельнік Рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у Гомелі. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў забастовак на Гомельскім чыгуначным вузле ў 1915 і ліпені 1917. З сакавіка 1916 года член Палескага камітэта РСДРП (б), вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод салдатаў Гомельскага размеркавальнага пункта. Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, член Гомельскага Савета. Дэлегат .
У жніўні 1917 года сфарміраваў і ўзначаліў чырвонагвардзейскі атрад чыгуначнікаў. У 1918 годзе ў Чырвонай Арміі на Заходнім фронце.
Са студзеня 1919 член выканкама Гомельскага павятовага Савета і загадчык земадддзелам.
Памяць
Мемарыяльная дошка на . У Гомелі імя І. М. Якуба носіць вуліцаЯкубов Игнатий Маркович Якубова, улица .
Літаратура
Гомель. Энциклопедический справочник. -- Минск, «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1991
Спасылкі
Якубов Игнатий Маркович
Катэгорыя:Дэлегаты I Усерасійскага з'езда Саветаў, 1917 Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Беларусі