Міністэ́рства лё́гкай прамысло́васці Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята лёгкай прамысловасці БССР. У 1953 годзе атрымала найменаванне Міністэрства лёгкай і харчовай прамысловасці БССР, затым у тым жа годзе было рэарганізавана ў Міністэрства прамысловасці тавараў шырокага спажывання БССР, з 1955 года зноў атрымала назву Міністэрства лёгкай прамысловасці БССРЗакон Беларускай ССР «Аб утварэнні саюзна-рэспубліканскага Міністэрства тэкстыльнай прамысловасці Беларускай ССР і саюзна-рэспубліканскага Міністэрства лёгкай прамысловасці Беларускай ССР» ад 18 кастрычніка 1955 года. У 1956 годзе Міністэрства было аб’яднана з Міністэрствам тэкстыльнай прамысловасці БССРУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР «Аб аб’яднанні Міністэрства лёгкай прамысловасці Беларускай ССР і Міністэрства тэкстыльнай прамысловасці Беларускай ССР у Міністэрства лёгкай прамысловасці Беларускай ССР» ад 20 чэрвеня 1956 года. У 1957 годзе дзейнасць Міністэрства была прыпынена, а ў 1965 годзе адноўлена зноў.
Структура на 1974 год Галоўнае ўпраўленне нарыхтовак і першаснай апрацоўкі лёну і канопляў (вул. Камсамольская, 8/18); Вытворчае ўпраўленне гарбарна-абутковай прамысловасці; Вытворчае ўпраўленне швейнай прамысловасці; Вытворчае ўпраўленне тэкстыльна-трыкатажнай прамысловасці; Упраўленне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння; Вылічальны цэнтр (Цагляны зав., 10а)МИНСК. Краткая адресно-справочная книга .
Міністры Іван Сацункевіч (1946 — 1953) І. М. Астаф’еў (1955 — 1956) Аляксандр Гарачкін (1956) Георгій Семяніхін (1956 — 1957) Аляксандра Нічыпар (1965 — 1972) Марыя Конанава (1972 — 1977) Леў Нагібовіч (1977 — 1990) Мікалай Гулёў (1990 — 1991)
Літаратура Фонды Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР. – Мн., 2000. – С. 129-135.
Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі Катэгорыя:Міністэрствы БССР Катэгорыя:З’явіліся ў 1946 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1991 годзе