Гербы студэнцкіх карпарацый, студэнцкія гербы () — гербы — аб’яднанняў студэнтаў, якія ўзніклі на стыку XVIII і XIX стагоддзяў у нямецкіх універсітэтах і за наступныя два стагоддзі шырока распаўсюдзіліся ў студэнцкіх асяродках краін Цэнтральнай і Усходняй ЕўропыO korporacjach [Zasób elektroniczny] // Archiwum i muzeum polskich korporacji akademickich. — Serwis internetowy. — Data dostępu: 26.07.2016. — Tryb dostępu: http://www.archiwumkorporacyjne.pl/index.php/muzeum-korporacyjne/o-korporacjach/. — Tytuł z ekranu.. Студэнцкімі карпарацыямі гербы выкарыстоўваюцца з пачатку XIX стагоддзя. Ад радавых гербаў, а таксама гербаў краін і мясцін, якія адпавядаюць нормам еўрапейскай класічнай геральдыкі, студэнцкія гербы адрозніваюцца наяўнасцю рада канструкцыйных сваеасаблівасцей.
Афармленне Студэнцкія гербы ў геральдычнай навуцы не прызнаюцца за «сапраўдныя» гербы, бо ў большасці сваёй не прытрымліваюцца строгіх геральдычных правіл. У прыватнасці, у большасці выпадкаў на шчытах (тарчах) гербаў змяшчаюцца негеральдычныя выявы.
Шчыт
Як правіла, шчыты (тарчы) студэнцкіх гербаў чвартаваныя (падзеленыя на чатыры палі), часта ў цэнтры (на перакрыжаванні восевых ліній-меж палёў) прысутнічае дадатковы элемент — , ці «сяродкрыжжа» (, Vierung; таксама інакш — , шчыток). У выніку шчыты складаюцца з чатырох-пяці палёў, якія запаўняюцца пэўным наборам гербавых элементаў. У класічнай геральдыцы «сяродкрыжжа» выкарыстоўваецца як спосаб злучэння геральдычных элементаў, змешчаных на шчыце, на студэнцкіх жа гербах «сяродкрыжжа», верагодна, было ўведзенна, каб мець больш месцаў для размяшчэння .
Самым распаўсюджаным гербавым элементам з’яўляюцца (, Farben; ) — злучэнне найчасцей трох колераў (трыкалор), кожны з якіх нешта сімвалізуе. Як правіла, фарбы месцяцца ў адным з палёў па дыяганалі.
Яшчэ адным распаўсюджаным элементам з’яўляецца адмысловая манаграма студэнцкай карпарацыі, якая называецца (; ). Цыркель звычайна размяшчаюць альбо ў адным полі з фарбамі паверсе іх, альбо ў асобным полі, часцей за ўсё ў «сяродкрыжжы».
Для запаўнення палёў шчыта таксама выкарыстоўваецца (галоўным чынам, на гербах () — найстарэйшых нямецкіх студэнцкіх карпарацый) (), які мае масонскае паходжанне. Звычайна ён выяўляецца ў скарочаным варыянце: лаўровы вянок, два перакрыжаваныя (), якімі б’юцца ў час , і дата заснавання студэнцкай карпарацыі.
На гербах нямецкіх студэнцкіх карпарацыяй таксама шырако выкарыстоўваюцца сімвалы «Сяброўства» (выява поціску рук) і «Вечнасць» (), якія былі перанятыя ў масонаў яшчэ (т. зв. ) або запазычаныя з Антычнасці.
Часта ў якасці гербавых элементаў выкарыстоўваюцца гербы гарадоў, у якіх узніклі ці дзейнічаюць студэнцкія карпарацыі, альбо гербы мясцін ці краін, адкуль паходзяць члены той ці іншай карпарацыіGerhard Richwien: Das Erbe der Orden. In: Erich Donnert (Hrsg.): Europa in der frühen Neuzeit. Festschrift für Günter Mühlpfordt. Band 6: Mittel-, Nord- und Osteuropa. Böhlau, Köln 1997. S. 636.. Часам гэтыя элементы перадаюцца не дакладным чынам, а прадстаўляюць сабой варыяцыі па матывах арыгіналаў. Напрыклад, на гербе студэнцкай карпарацыі , якая была заснавана ў 1828 годзе студэнтамі Дэрпцкага ўніверсітэта паходжаннем з зямель былой Рэчы Паспалітай, колеры палёў адпавядаюць колерам , а не колерам палёў на гербах Польшчы, Літвы і Русі (дакладней, колішняга Кіеўскага ваяводства).
У нямецкіх прафесійна-арыентаваных студэнцкіх карпарацыях у якасці гербавых элементаў выкарыстоўваюцца сімвалы: перакрыжаваныя — у горных спецыялістаў, дрэва ці галава аленя — у спецыялістаў у галіне лясной гаспадаркі, цыркуль ці шасцярня — у тэхнічных спецыялістаў, чэрап ці посах Асклепія — у медыкаў і ветэрынараў.
У такой разнавіднасці нямецкіх студэнцкіх карпарацый, як (; брацтва буршаў), часта ўжываецца дэвіз самага першага бурства (), якое было заснавана ва ўніверсітэцкім горадзе Іена ў 1815 годзе, а менавіта: (). Словы гэтага дэвіза прынята афармляць у выглядзе асобных гербавых элементаў: так, напрыклад, скрыжаваныя сімвалізуюць гонар, узыходзячае сонца — свабоду, а дрэва дуба — айчыну. Таксама часта паверсе меж чвартаванага шчыта размяшчаюць (). Акрамя таго, распаўсюджаным з’яўляецца выкарыстанне ў якасці гербавага элемента знака .
У нямецкіх (; гімнастычныя студэнцкія таварыствы) часта ўжываюць выяву (), у музычных студэнцкіх аб’яднаннях — выяву арфы, у навуковых студэнцкіх аб’яднаннях — выявы скрутка (кнігі) ці савы.
Іншыя гербавыя элементы Як у выпадку з гербамі ў класічнай геральдыцы, найбольш распаўсюджанымі дадатковымі элементамі студэнцкіх поўных гербаў з’яўляюцца шлем (гелм) з кляйнотам і намётам. Шлем пераважна ўпрыгожваюць каронай, якая, паводле геральдычнай навукі, з’яўляецца атрыбутам высакароднасці.
Шмат на якіх гербах нямецкіх студэнцкіх карпарацый зверху і знізу прысутнічае атачэнне ў выглядзе слоў дэвіза. Пераважна выкарыстоўваецца наступная форма: зверху — «<Назва карпарацыі> sei’s Panier!» (даслоўна: «<Назва карпарацыі>, будзь сцягам!»), знізу — уласны дэвіз карпарацыі.
Шчытатрымальнікі ў гербах студэнцкіх карпарацый выкарыстоўваюцца вельмі рэдка.
Кляйноты на большасці студэнцкіх гербаў маюць такі ж выгляд, як на гербах, выкананых па правілах класічнай геральдыкі, і ўяўляюць сабой страусавыя пёры, афарбаваныя ў колеры , пры гэтым колькасць пёраў адпавядае колькасці колераў у фарбахGerhard Richwien: Das Erbe der Orden. In: Erich Donnert (Hrsg.): Europa in der frühen Neuzeit. Festschrift für Günter Mühlpfordt. Band 6: Mittel-, Nord- und Osteuropa. Böhlau, Köln 1997. S. 637.. Зрэдку выкарыстоўваюцца іншыя геральдычныя фігуры, напрыклад, () ці галава аленя. Страусавыя пёры ў якасці кляйнота на нямецкіх звычайных гербах выкарыстоўваюцца даволі рэдка, гэты геральдычны элемент больш уласцівы для польскіх гербаў.
Гербы хрысціянскіх студэнцкіх аб’яднанняў
Адметнасцю гербаў () з’яўляецца тое, што яны маюць агульны для ўсіх узор афармлення і абавязкова ўтрымоўваюць на чвартаваным шчыце ў якасці гербавых элементаў: , у нямецкіх і аўстрыйскіх карпарацыях — выяву Імперскага () ці Федэральнага арла (), а таксама выяву герба горада, у якім месціцца карпарацыя. Толькі адносна чацвёртага поля маюцца разыходжанні. У той час як старыя студэнцкія аб’яднанні змяшчаюць там выяву лаўровага вянка з датай заснавання карпарацыі, на гербах больш маладых аб’яднанняў можа змяшчацца рэгіянальны герб. Выявы намётаў таксама выконваюцца аднолькавым чынам. Спасылкай на герб Іерусалімскага каралеўства тлумачыцца наяўнасць недапушчальнага ў класічнай геральдыцы спалучэння металічных залатога і белага (сярэбранага) колераў пры выкарыстанні такого гербавага элемента, як Іерусалімскі крыж.
Спалучэнне гербаў У выпадку аб’яднання студэнцкіх карпарацый паўстае пытанне не толькі наконт прыняцця новай назвы і новых , але таксама і агульнага герба. Праблема вырашаецца альбо праз пакіданне герба адной з карпарацый, альбо праз злучэнне гербаў. У апошнім выпадку можа быць створаны як зусім новы герб, у якім захоўваюцца асноўныя элементы папярэдніх гербаў, так і альянс гербаў, калі пакідаюцца, як мінімум, арыгінальныя шчыты, якія ставяцца побач адзін да аднаго. Бывае, што такі альянс гербаў мае агульныя шлем, кляйнот і намёт.
Гісторыя
Узнікненне і распаўсюджванне Гербамі карысталіся яшчэ ранняга Новага часу, але, хутчэй за ўсё, гэта былі гербы краін ці мясцін, адкуль паходзілі студэнты. Студэнцкія гербы, нагружаныя ўласнымі сэнсамі, з’явіліся ў канцы XVIII стагоддзя ў асяроддзі (т. зв. ). Насуперак правілам пурыстычнай класічнай геральдыкі, якая ўжо ў той час знаходзілася ў стане заняпаду, студэнцкія аб’яднанні аддалі перавагу «сімвалічнай вучэбнай табліцы ў форме герба»Gerhard Richwien: Das Erbe der Orden. In: Erich Donnert (Hrsg.): Europa in der frühen Neuzeit. Festschrift für Günter Mühlpfordt. Band 6: Mittel-, Nord- und Osteuropa. Böhlau, Köln 1997. S. 627—650, hier: S. 631..
Самым старым з вядомых студэнцкіх гербаў з’яўляецца герб узнікшага ў 1794 годзе ў Фрайбергу ордэнападобнага студэнцкага аб’яднання «Concilium Metallicorum»Paul Ssymank, Friedrich Schulze: Das deutsche Studententum von den ältesten Zeiten bis zur Gegenwart, München 1932. S. 324.Leopold Knobloch et al. (Hrsg.): Bergstudenten. Geschichte und Brauchtum an den Montanhochschulen in Schemnitz, Clausthal, Freiberg und Leoben. SH-Verlag, Köln 2003. S. 15..
Форма гербаў уласна студэнцках карпарацый узнікла каля 1810 года і шырока распаўсюдзілася сярод ранніх () — найстарэйшага з існуючых тыпаў студэнцкіх аб’яднанняў. узніклі тады ж. Распаўсюджванне студэнцкіх гербаў, верагодна, варта разглядаць у сувязі са з’яўленнем фарфоравых курыльных трубак, вядомых як самыя раннія прадметы, на якіх змяшчаліся выявы гербаў студэнцкіх карпарацый. Найранейшая традыцыя выкарыстання студэнцкіх гербаў узнікла ва ўніверсітэцкім горадзе Іена, які лічыцца месцам паходжання студэнцкіх карпарацыйErich Bauer: Wann, wo und wie entstanden unsere Wappen? Eine Aufgabe für unsere gemeinschaftliche Geschichtsforschung. Einst und Jetzt 7 (1962), S. 74—79..
Узнікненне малога герба На працягу XIX стагоддзя сфарміравалася практыка выкарыстання студэнцкіх гербаў у скарочанай форме. Паводле яе, на гербавым шчыце выяўляюцца па дыяганалі , а паверсе іх . Такі шчыт атрымаў назву «Уфарбаваны шчыт» (), а сама форма герба часта называецца малым гербам.
Намаганні па рэфармаванні студэнцкай геральдыкі Гербы студэнцкіх карпарацый па той прычыне, што вельмі рэдка адпавядаюць нормам класічнай геральдыкі, увесь час падвяргаюцца крытыцы з боку геральдычнай навукі. У прыватнасці, у традыцыі студэнцкіх гербаў прынята выкарыстанне танальных варыяцый аднаго колеру, што, з пункту гледжання класічнай геральдыкі, робіць немагчымым дакладнае апісанне такіх гербаў, і гэта акалічнасць ізалюе студэнцкую геральдыку ад класічнай геральдычнай традыцыіVáclav Vok Filip: Einführung in die Heraldik. (= Historische Grundwissenschaften in Einzeldarstellungen, Bd. 3) Steiner, Stuttgart 2000. ISBN 3-515-07559-3. S. 39..
У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў у нямецкамоўных краінах было прадпрынята некалькі спроб разгарнуць рэфармаванне студэнцкай геральдыкі з мэтай прывядзення яе ў адпаведнасць з нормамі геральдычнай навукі. У прыватнасці, прапанавалася прыбраць са студэнцкіх гербаў выявы і літарных знакаў. Але ў кансерватыўным асяроддзі студэнцкіх карпарацый гэтая і іншыя прапановы былі ўспрынятыя ў якасці непрымальных, і, у канечным выніку, усе захады па рэфармаванні студэнцкай геральдыкі аказаліся няўдалыміOskar Franz Scheuer: Studentische Heraldik. In: Michael Doeberl u. a. (Hrsg.): Das Akademische Deutschland. Band 2: Die deutschen Hochschulen und ihre akademischen Bürger. Berlin 1931. S. 113—124, hier S. 121..
Выкарыстанне ў быце На сённяшні дзень, у краінах, дзе атрымалі распаўсюджанне студэнцкія карпарацыі, выявы студэнцкіх гербаў можна пабачыць на сценах і дахах будынкаў, на асобных карцінах, а таксама на разнастайных бытавых рэчах, сярод якіх найбольшай папулярнасцю карыстаюцца фарфоравыя піўныя кубкі. Вырабленныя з каштоўных матэрыялаў выявы студэнцкіх гербаў былі папулярнымі падарункамі (асабліва ў часы Германскай імперыі) як унутры карпарацый, так і паміж сябруючымі карпарацыяміSilke Möller: «Bier, Unfug und Duelle»? Corpsstudentische Erziehung im deutschen Kaiserreich 1871—1914. Meidenbauer, München 2004. S. 111.. У 1970-я і 1980-я гады былі ў модзе налепкі з выявамі студэнцкіх гербаў, якія мацаваліся на бамперах аўтамабіляў.
Зноскі
Літаратура Erich Bauer: Wann, wo und wie entstanden unsere Wappen? Eine Aufgabe für unsere gemeinschaftliche Geschichtsforschung. Einst und Jetzt 7 (1962), S. 74—79. Emily Helen Butterfield: College Fraternity Heraldry. George Banta Publishing, Menasha 1931. Michael Doeberl u. a. (Hrsg.): Das Akademische Deutschland. Band 4: Die Wappen der deutschen Korporationen des In- und Auslandes. Berlin 1931. Gregor Gatscher-Riedl: Das studentische Wappenwesen. Eine Einführung in die heraldische Tradition akademischer Studentenverbindungen. In: Adler. Zeitschrift für Genealogie und Heraldik, Nr. 4, 24. April 2005, S. 97—105.